за́барсні, -яў, адз. за́барсня, -і, ж. (гіст.).

Вяровачныя петлі, пры дапамозе якіх лапаць прымацоўваецца да нагі.

|| прым. за́барсневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забарыкадава́цца гл. барыкадаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забарыкадава́ць гл. барыкадаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забастава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак.

Аб’явіць забастоўку, пачаць баставаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забасто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Арганізаванае масавае спыненне работы на прадпрыемстве з мэтай дабіцца выканання якіх-н. патрабаванняў; стачка.

Усеагульная з.

Аб’явіць забастоўку.

|| прым. забасто́вачны, -ая, -ае.

З. камітэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забасто́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Удзельнік забастоўкі.

|| ж. забасто́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. забасто́ўшчыцкі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забасці́ гл. басці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́баўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -бавак, ж.

1. Тое, што і забава.

2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям; цацка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Праводзіць час у забавах.

З. дзіцячымі гульнямі.

2. кім-чым і з чым. Абыходзіцца з кім-, чым-н. як з цацкай, забаўкай.

З. з веерам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго (што).

Весяліць, пацяшаць чым-н. цікавым, забаўным.

З. дзяцей цацкамі.

З. публіку.