саро́ка, -і, ДМо́цы, мн. -і, -ро́к, ж.

1. Птушка сямейства крумкачовых з доўгім хвастом і чорным з белым апярэннем.

2. перан. Пра балбатлівага, шумнага чалавека.

Сарока на хвасце прынесла — пра навіну, весткі, атрыманая невядома адкуль (жарт., іран.).

|| прым. саро́чы, -ая, -ае і саро́чын, -а.

Сарочына гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сонцастая́нне, -я, н.

Перыяд часу, калі паўдзённая вышыня Сонца застаецца амаль нязменнай (найбольшай або найменшай); момант праходжання Сонца праз самую паўночную або самую паўднёвую кропку экліптыкі.

Летняе с. (з максімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 чэрвеня). Зімовае с. (з мінімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 снежня).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руле́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Інструмент для вымярэння даўжыні — лента з дзяленнямі, якая накручваецца на валік.

2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якіх коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.

Гуляць у рулетку.

|| прым. руле́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабы́, -а́я, -о́е.

1. Не адной масці, не аднаго колеру, з плямамі; пярэсты.

Рабая карова.

Рабая тканіна.

2. 3 рабаціннем.

Р. твар.

3.З рабізной, дробным хваляваннем на паверхні вады.

Абое рабое (разм.) — пра людзей, падобных у чым-н. адзін да аднаго (звычайна па якіх-н. адмоўных якасцях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэск, -у, м.

1. Сухі, рэзкі гук, які ўтвараецца пры ламанні, трэсканні, разрыванні і пад. чаго-н.

Т. галля.

2. Шум, які ўтвараецца пры рабоце механізмаў, інструментаў і пад.

Т. матора.

Т. кулямёта.

3. перан. Шуміха, пустая балбатня (разм.).

З трэскам (выгнаць, праваліцца і пад.) — ганебна, з вялікім скандалам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра з ноздраў.

Конь фыркае.

2. 3 шумам, з перарывамі выпускаць газ, пару і пад.

Кран фыркае.

3. перан. Выказваць незадаволенасць чым-н. (разм.).

Усім незадаволены, на ўсіх фыркае.

|| аднакр. фы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. фы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ю́шка², -і, ДМ ю́шцы, ж.

1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар.

Акунёвая ю.

2. Поліўка (у 1 знач.).

Грыбная ю.

3. Жыжка ва ўсякай страве.

Сёрбай юшку, на дне гушча (з нар.).

4. перан. Кроў (разм.).

Сунуў кулаком у нос і спусціў яму юшку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драчо́на, ‑ы, ж.

Абл. Дранік; бабка з дранай бульбы. [Шляхцюк] дастаў з торбы драчону з салам і пачаў есці. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыблы́твацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Выблытацца з чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Павыблытвацца з вяровак. Павыблытвацца з даўгоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае чатыры радкі, складаецца з чатырох радкоў. Байка [Багушэвіча] складаецца з чатырохрадковых строф з перакрыжаванай рыфмоўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)