ко́мпас, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вызначэння старон свету, у якім намагнічаная стрэлка заўсёды паказвае на поўнач.

|| прым. ко́мпасны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крабало́ў, -ло́ва, мн. -ло́вы, -ло́ваў, м.

1. Лавец крабаў.

2. Судна для лоўлі крабаў і перапрацоўкі іх на кансервы.

|| прым. крабало́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кранштэ́йн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Выступ або ўмацаваная ў сцяне касая падпорка для падтрымкі балкона, карніза і пад.

Аконны карніз на кранштэйнах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мало́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Збаночак, у якім малако падаецца на стол.

2. Мужчына, які прадае малако і малочныя прадукты (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манапалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Устанавіць (устанаўліваць) манаполію на што-н.

М. знешні гандаль.

|| наз. манапаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мая́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вежа з сігнальнымі агнямі на беразе мора або вострава, якія паказваюць шлях караблям.

|| прым. мая́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мемарыя́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой-н. падзеі.

2. Спартыўнае спаборніцтва, прысвечанае памяці выдатнага спартсмена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

месі́я, -і, м. (кніжн.).

Пасланец Бога, які павінен прыйсці на зямлю і выратаваць чалавечы род ад зла і пакут.

|| прым. месія́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міні́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Член урада, які стаіць на чале міністэрства (у 1 знач.).

М. замежных спраў.

|| прым. міністэ́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнага... (гл. многа...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «многа...», калі націск падае на першы склад другога слова, напр.: мнагалюдны, мнагаструнны, мнагаборства.