эпі́чны
(гр. epikos)
1) які мае адносіны да эпасу, напісаны ў жанры эпасу, з’яўляецца эпасам (напр. э. твор);
2) уласцівы эпасу (напр. э. стыль);
3) перан. велічна-спакойны, вытрыманы (напр. э. тон).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абласны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да вобласці (у 1 знач.), належыць ёй. Абласны Савет народных дэпутатаў. Абласная канферэнцыя. Абласны цэнтр. Абласны суд.
2. Уласцівы якой‑н. мясцовасці, распаўсюджаны ў якой‑н. вобласці; дыялектны. Абласное слова. Абласны слоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лімо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лімона, лімонаў, уласцівы ім. Лімоннае дрэва. Лімонны пах. // Прыгатаваны з лімона, з лімонам. Лімонны сок. Лімоннае марожанае. Лімонная вада.
2. Светла-жоўты, колеру скуркі лімона. Лімонныя пальчаткі.
•••
Лімонная кіслата гл. кіслата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцыля́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канцылярыі, належыць ёй. Канцылярскія справы. Канцылярскі работнік. Канцылярскія тавары. // Характэрны, уласцівы канцылярыі. Канцылярская валакіта. // Сухі, невыразны, насычаны словамі, характэрнымі для мовы дзедавых папер (пра стыль, мову). Канцылярскі стыль.
•••
Канцылярскі почырк гл. почырк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тле́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які разбураецца; часовы, недаўгавечны. Цішыня ды рэшткі рэчаў тленных, толькі ў зале нейкай, у куце, нібы ў сне, смяяўся бог каменны з гронкай вінаграднаю ў руцэ. Русецкі.
2. Уласцівы тленню, тлену, выкліканы ім. Тленны пах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядлаўцо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ядлоўцу, уласцівы яму. Ядлаўцовы куст. □ Сцелецца дым ядлаўцовы па ніве. Вялюгін. // Зроблены з драўніны ядлоўцу. Максім спыніўся і выставіў уперад ядлаўцовае пугаўё. Дайліда. // Прыгатаваны з пладоў ядлоўцу, з пладамі ядлоўцу. Ядлаўцовая настойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
авангарды́зм
(фр. avantgardisme)
абагульненая назва мастацкіх кірункаў, якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых сродкаў выяўлення і фармальнай структуры твора; у сваіх крайніх формах змыкаецца з дэкадэнцтвам, мадэрнізмам, абстрактным мастацтвам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гаты́чны
(фр. gothique, ад ням. Got = гот)
які мае адносіны да готыкі, уласцівы готыцы;
г. стыль — тое, што і готыка;
г. шрыфт — друкарскі лацінскі шрыфт з вуглаватымі формамі, у адрозненне ад закругленай антыквы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гультаява́ты, ‑ая, ‑ае.
Схільны да гультайства, трохі лянівы. Марыніч — хітры, гультаяваты чалавек, толькі від паказвае, што робіць, а сам пасмейваецца з Пракопа. Колас. // Які выражае гультайства, уласцівы гультаю. Гультаяватыя рухі. □ Раніцаю цішыню ў пасёлку парушыў гультаяваты, ахрыплы голас суседняга сабакі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безудзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым‑н.; абыякавы да ўсяго. Аўтар як быццам быў зусім безудзельны да таго, што чытаў, што ажыло пад яго пяром, прайшоўшы праз думку і пачуццё. Лужанін. // Уласцівы, характэрны такому чалавеку. Безудзельны позірк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)