вы́церціся, вытруся, вытрашся, вытрацца; пр. выцерся, ‑церлася; заг. вытрыся; зак.
1. Выцерці сябе, абцерціся. Выцерціся ручніком.
2. Вынасіцца, знасіцца. Паліто выцерлася.
3. Разм. Набыць культурныя навыкі, звычкі. Выцерціся сярод людзей. □ [Сын бацьку:] — Што я тут буду пры табе рабіць? А так я паміж людзей вытруся. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глухата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.
1. Поўная або частковая адсутнасць слыху. Не хапала паветра, сэрца стукала так, што аж у вушах з’явілася глухата. Рылько.
2. Разм. Нямая цішыня. Гасцінец быў убаку, а хвойнік пачынаўся проста над балотам. Глухата і вільгаць здаровай ночы! Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́верзны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які заключае ў сабе каверзу; заблытаны, складаны. Каверзнае пытанне. Каверзная справа. □ Іншы раз было і так, што той-сёй спецыяльна адшукваў.. каверзныя пытанні, абы толькі збіць з панталыку настаўніка. «Звязда».
2. Які робіць, чыніць каверзы, схільны да іх. Каверзны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кама́р, ‑а, м.
Маленькае двухкрылае насякомае-крывасмок з тонкім прадаўгаватым цельцам і доўгім хабатком. Гулі і неміласэрна кусаліся камары. Бядуля.
•••
З камара — невялікі.
І камара не заб’е гл. забіць.
Камар носа не падточыць (не падаткне, не падсуне) — вельмі добра, так, што не падкапаешся, не прыдзярэшся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дастая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак., што і да чаго.
Прастаяць да канца чаго‑н., да якога‑н. часу. Дастаяць вахту. □ [Вэня Шпулькевіч] увайшоў у прытвор і праводзіў вачамі кожнага, хто ўваходзіў сюды. Так ён стаяў, пакуль не пачалася адправа. Не дастану і да сярэдзіны яе, пайшоў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм.
1. Тое, што і жакет. Жакетка, відаць, грэла кепска, Ганна мерзла, але не прызнавалася. Мележ.
2. Уст. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак. Ён цясней зашпіліўся ў сваёй суконнай жакетцы і лёг на лаўку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Зблытаць, пераблытаць. Паблытаць дрот. □ Так і хацелася абняць [дзеда] і, жартуючы, паблытаць яго сівую бародку. Рылько.
2. Прыняць адно за другое. Я гэты ціхі дым на смак і навобмац[а]к ведаю, Яго я ні з чым не паблытаю. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, скруціцца. Збажына.. такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны. Місько.
2. Круціцца некаторы час. Раненька прыляцеў аднекуль шпак, пакруціўся каля нашага дома, пасвістаў і палез у шпакоўню. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабуксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Буксуючы, папрацаваць ухаластую. Колы спачатку прабуксавалі разоў колькі, потым даволі лёгка скранулі паравоз з месца. Васілёнак.
2. Буксаваць некаторы час. На адным пад’ёме так доўга прабуксавалі, што нашых падарожнікаў захапіла ноч. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамёрзлы і праме́рзлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прамёрз. Змучаныя, галодныя і прамёрзлыя так, што зуб на зуб не трапляў, перад світаннем падышлі да партызанскага атрада. Сяргейчык.
2. Які зацвярдзеў ад марозу на вялікую глыбіню. На шэрую прамёрзлую зямлю бязгучна і густа сыплецца першы снег. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)