бэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і бляяць (пра авечак). // Чытаць па літарах, па складах, няўмела. Стары і сам трохі пісьменны: калі літары вялікія, дык ён, слібізуючы, бэкае трохі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяста́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які не выяўляе такту ў абыходжанні з кім‑н.; нетактоўны. Бястактны чалавек. // Які сведчыць пра адсутнасць такту. Бястактнае пытанне. □ І мне зноў сорамна за мой бястактны, недаравальны выбрык. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бясхле́біца, ‑ы, ж.

Адсутнасць, нястача хлеба. З любоўю прыбяры, [хлебароб], усё да каліўца, абмалаці да зярнятка! Каб поўным-поўным былі засекі ў краіне. Каб не зналі, не чулі ў нас пра бясхлебіцу. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лядзя́к, ледзяка, м.

1. Невялікі кавалак лёду; ільдзінка. Калёсы тарахцелі па нераста[л]ых ледзяках. Гартны. Пагодзіцца. Са стрэх ледзякі дзінькаюць. Барадулін.

2. перан. Разм. Пра чалавека, які вельмі змёрз ці мае халодны тэмперамент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачацца; ‑лачомся, ‑лачацеся; зак.

Разм.

1. Сысці куды‑н. Карова невядома куды звалаклася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сысціся, сабрацца адусюль у адно месца (пра ўсіх, многіх).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зга́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Успамін. У яе раскіданых думках найбольш было згадак пра брата. Мележ. Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прынясла... Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ркі, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка робіцца брудным (пра тканіны, адзенне светлага колеру). Маркая сукенка.

2. Такі, ад якога можна забрудзіцца. Не грэбаваў камбрыг і самай цяжкай і маркай салдацкай працаю... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марфало́гія, ‑і, ж.

1. Навука пра будову і форму арганізмаў, рэчываў і пад. Марфалогія жывёл. Марфалогія раслін.

2. Сукупнасць форм слоў якой‑н. мовы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў.

[Ад грэч. morphē — форма і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́шны, ‑ая, ‑ае.

Гарачы, насычаны выпарэннямі. Ноч была ціхая, душная, і паветра моцна пахла пылам, .. збажыной і яблыкамі. Шамякін. // З цяжкім, нясвежым паветрам (пра памяшканне). Ачуняла Галя ў цёмным, душным сутарэнні. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карга́, ‑і, ДМ карзе́; мн. ко́ргі (з ліч. 2, 3, 4 каргі́), корг і ко́ргаў; ж.

Разм. лаянк. Пра злую, шкодную старую. «Выгледзела, старая карга, пазнала», — вылаяўся ў думках Іван. Марціновіч.

[Ад цюрк. карга — варона.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)