уто́чка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уточваць ​1 — утачыць ​1.

2. Сточаная частка чаго‑н.

уто́чка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Тое, што ўшыта ў што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хві́ля, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і хвіліна. У полымя бітвы ішлі вы [воіны] рашуча, А сэрца не знала ні хвілі спакою. Броўка. Усё жыццё.. [Тэкля] была загнана ўсімі, і калі нават бывалі хвілі радасці, то вочы не пакідалі выразу вечнага смутку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыбці́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і хрыбет. То тая, то другая карова жалобна мычала, трасучыся лахматаю хрыбцінаю ад с[цю]жы над аржаною саломаю. Гарэцкі. Далёка ўнізе шырока раскінулася даліна, за ёй у бледна-сіняватай смузе млелі хрыбціны суседніх гор. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́хенька, прысл.

1. Тое, што і ціха (у 1 знач.).

2. Цішком, непрыкметна. Гаспадыня ціхенька штурхае Івана Мацвеевіча ў бок і паказвае смехатлівымі вачыма на Язэпа Крушынскага. Бядуля. — Маро! — сказала мадам Гамрэкелі, — бяжы на веранду і ціхенька паглядзі праз акно. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыра́тавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і цыратовы. У цыратавым фартуху, Маргарыта першая выскачыла з кухні і пабегла ў пярэднюю. Скрыган. [Песенька] выклікала ў памяці дзіцячыя тварыкі, цыратавыя нагруднікі. Лынькоў. [Янук] здымае сваю шапку, .. адкладвае цыратавую падшыўку і дастае адтуль .. лісток паперы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цянёты, ‑аў; адз. няма.

Паляўнічыя сеткі для лоўлі звяроў і птушак. Нейкія цянёты блытаюцца навокал ног, рвуцца і зноў блытаюцца. Пестрак. // перан. Пра тое, што прыгнятае, перашкаджае свабодна дзейнічаць; пастка. [Сектанты] па-ранейшаму працягвалі лавіць у свае цянёты даверлівых людзей. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чвыр, ‑у, м.

Разм. Тое, што і жвір. Чыста былі замецены сенцы, высыпаны чвырам. Чорны. [Параска:] — Запражыце, цётка, каня ды чвыру вазы са два на дарогу вывезіце. Лобан. Прыступкі ганка свяціліся тады залацістай жаўцізной — гэтак бабка Настуся вышароўвала іх з чвырам. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырване́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; незак.

Разм. Тое, што і чырванець (у 2, 3 знач.). За гаспадыню! — кажа Аржанец. — Каб за гэтым сталом хутка стаяла яшчэ больш гасцей. — І ён смяецца, гледзячы, як чырванеецца дзяўчына. Брыль. Чырванеліся ў аксамітнай зеляніне ягады. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і цырыкаць. Верабей скача па гладкім асфальце тратуара і нешта па-свойму гаворыць, чырыкае. Брыль. Ля ганка сельмага чырыкалі вераб’і, трымцела ад ветру і залацілася на сонцы растрэсеная на вуліцы салома. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлы́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і шлындаць. Ледзь не з самага ранку брыгадзір шлындаўся ў канцы вуліцы, усё паглядваў на дарогу. Кулакоўскі. Можа Марынчуку трэба цяпер наша дапамога, а мы тут шлындаемся без толку па лесе. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)