ПРЫТЫ́ЦКІ (Сяргей Восіпавіч) (1.2.1913, в. Гаркавічы Падляскага ваяв., Польшча — 13.6.1971),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Беларусі, дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, адзін з арганізатараў патрыятычнага падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1931 сакратар Крынкаўскага раённага, Гродзенскага акр. к-таў КСМЗБ. У 1933 за рэв. дзейнасць зняволены ў турму. У 1933—34 чл. Слонімскага акр.к-та камсамола, кіраваў стачкамі лясных рабочых у Саколкаўскім, Гродзенскім і Слонімскім пав. У 1934—35 вучыўся ў парт. школе КПЗБ у Мінску. З 1935 сакратар Слонімскага акр.к-та КСМЗБ. 7.1.1936 у Віленскім акр. судзе ў час суд. працэсу над 17 рэвалюцыянерамі П. па заданні ЦККПЗБ страляў у правакатара. У час арышту цяжка паранены. У чэрв. 1936 прыгавораны да пакарання смерцю. Дзякуючы актыўнай барацьбе працоўных Зах. Беларусі, Польшчы, СССР, Францыі, Чэхаславакіі, ЗША, Англіі і інш. краін смяротны прыгавор заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем. У вер. 1939 у час германа-польскай вайны вызвалены з турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі выбраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, дзе выступіў з дакладам. На 5-й сесіі Вярх. Савета СССР П. як член Паўнамоцнай камісіі Нар. сходу выступіў з заявай пра ўключэнне Зах. Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне яе з БССР. У 1939—41 нам. старшыні Беластоцкага аблвыканкома. У чэрв.—жн. 1941 удзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва і фарміраванні нар. апалчэння ў Гомелі. Са жн. 1941 на фронце. У 1942—44 2-і сакратар ЦК ЛКСМБ, нам.нач., нач. Польскага штаба партызанскага руху. У 1949—52 і ў 1953—62 1-ы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага, Мінскага абкомаў КПБ. У 1962—68 сакратар ЦККПБ, старшыня парт.-дзярж. кантролю ЦККПБ і СМБССР, нам. старшыні СМБССР. З 1968 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Чл.ЦККПБ з 1949, чл.ЦККПСС з 1961. Дэп. Вярх. СаветаСССР і БССР з 1940. Аўтар успамінаў прарэв. барацьбу ў Зах. Беларусі і партыз. рух у Вял.Айч. вайну. Імем П. названы вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, хімкамбінат у Гродне; у Мінску на доме, дзе жыў П., мемарыяльная дошка. Пра яго рэв. дзейнасць зняты маст. кінафільм «Чырвонае лісце» (1958).
2. Страчваць далікатнасць, рабіцца менш культурным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гавару́н, ‑а, м.
Разм.Пра чалавека, які любіць пагаварыць. Вясёлы гаварун, жартаўнік, .. [Сяргей Круцель] быў першым майстрам на скокі і ўмеў спець, пабрын[ка]ць на гітары.Лынькоў.// Балбатун, пустаслоў. Ад вулічных гаваруноў адвярнуліся ўсе [калгаснікі].Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гальвані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Выкліканы з дапамогай хімічных рэакцый (пра электрычны ток). Гальванічны ток.// Прызначаны для атрымання электрычнага току шляхам хімічных рэакцый. Гальванічны элемент.
2. Які мае адносіны да гальванізацыі. Гальванічныя працэдуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
генеало́гія, ‑і, ж.
1. Гісторыя чыйго- або якога‑н. роду; радаслоўная. // Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю асобных дынастычных, феадальных або іншых родаў.
2. Сукупнасць звестак пра паходжанне жывёльных і раслінных родаў.
[Грэч. genealogia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асяні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.
Высок. Нечакана з’явіцца, узнікнуць (пра думку, здагадку і пад.); прыйсці на думку каму‑н. Раптам Барыса асяніла яшчэ адна ідэя.Асіпенка.І новая думка асяніла.. [цётку Ганну].Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алі́мп, ‑а, м.
1.(Звялікайлітары). Гара ў паўночнай Фесаліі, на якой, паводле вераванняў старажытных грэкаў, жылі багі; зборышча багоў.
2.Жарт. і іран.Пра абраннікаў якога‑н. грамадства. Літаратурны алімп.
[Грэч. Olympus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Тое, што і аб’ява. Абвестка на сцяне дома гаварыла, пра што будзе сход.Чорны.
•••
Абвестка дня — тое, што і парадак дня (гл. парадак).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)