славалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца славалюбствам, прагай да славы. [Сяргей Касцянок] не быў чалавекам славалюбівым і ніколі не імкнуўся да высокіх пасад, але прапанова Рашчэні зараз, пасля пастановы, прыйшлася яму да спадобы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спагада́нне, ‑я, н.

Тое, што і спагада. Пан не мае спагадання, Што трэба жыць з сям’ёй на свеце, Што ты, як рыба тая ў сеці, Не маеш волі, ні разгону. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрасо́нку, прысл.

Не зусім прачнуўшыся, толькі што прачнуўшыся. Дудок спрасонку ўсё не мог уцяміць, што гэта за жанчына і што яна робіць тут. Лынькоў. Недзе ў кустах спрасонку крыкнула птушка. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюжэ́тнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць сюжэта (звычайна займальнага); уласцівасць, якая надаецца сюжэтам. Той факт, што пісьменніка менш за ўсё цікавілі ўзаемаадносіны характараў.., не мог не прывесці да паніжэння сюжэтнасці ў творах. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапту́н, ‑а, м.

Разм. Той, хто топчацца без справы, марудна выконвае што‑н. [Загадчык гарадка:] — Машына гэтая далікатная, яна не любіць, калі дакранаецца да яе які-небудзь таптун, а не сапраўдны вадзіцель. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаяпі́цце, ‑я, н.

Піццё чаю; правядзенне вольнага часу за піццём чаю. Але .. [Гарасім] не ведаў Халусты. Той нават не павёў вухам і скончыў чаяпіцце на шостым кубку, калі цукарніца зноў апусцела. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шама́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шамана, шаманства. Шаманская маска. □ [Эліо:] — Праўда, ён [культурны чалавек] не б’е ў бубен і не танцуе, а чытае свае шаманскія заклінанні з кніжкі ў прыгожым пераплёце. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

badly [ˈbædli] adv. (worse, worst)

1. дрэ́нна, ке́пска, бла́га

2. ве́льмі, на́дта;

The building is badly in need of repair. Будынку вельмі патрэбен рамонт;

be badly ill мо́цна хварэ́ць;

She is badly ill. Яна моцна хварэе.

♦ be badly off быць бе́дным;

be badly off for smth. не мець дастатко́ва чаго́-н.;

He is badly off for friends. Яму не хапае сяброў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hang​1 [hæŋ] n. вы́гляд (чаго-н., што вісіць); спо́саб падве́скі; мане́ра

♦

get the hang of smth. infml навучы́цца, як рабі́ць або́ ўжыва́ць што-н.; разуме́ць што-н.;

I didn’t get the hang of what he was saying. Я не зразумеў, што ён гаварыў;

I haven’t got the hang of this sewing machine. Я не ведаю, як карыстацца гэтай швейнай машынай.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

missing [ˈmɪsɪŋ] adj.

1. (from) яко́га нестае́, не хапа́е (на звычайным месцы);

One name is missing from the list. Аднаго імя нестае ў спісе;

Fill in the missing words in the text. Устаўце словы, якіх не хапае ў тэксце.

2. які́ прапаў, знік;

go missing BrE зні́кнуць;

Two files have gone missing. Зніклі дзве папкі;

missing in action які́ прапаў на вайне́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)