КРЫ́ВЕНСКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў у 1908—14 ва ўрочышчы Крывое каля маёнтка Раманаўка Рэчыцкага пав. (цяпер в. Раманаўка ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл.). Належаў «Таварыству распрацоўкі лесу». Вырабляў дошкі, брусы, фрызы з дрэва цвёрдых лісцевых парод. Меў паравы рухавік (40 к. с.). У 1913 працавала 50 чал.

т. 8, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́РШЫ,

балцкае племя, якое жыло на З сучаснай Латвіі; лацінізаваная назва — куроны, у рус. летапісах — корсь. У 7—8 ст. адбілі напады скандынаваў (вікінгаў). Да пач. 17 ст. зліліся з інш. лат. плямёнамі (земгаламі і латгаламі) у адзіную лат. народнасць. Ад К. паходзіць назва гіст. вобласці Курземе (гл. Курляндыя).

т. 9, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУТАГЕНЕ́З (ад мутацыі + ... генез),

1) працэс узнікнення мутацый пад уздзеяннем фактараў (мутагенаў) навакольнага і ўнутранага асяроддзя. Аснова — змены ў малекулах нуклеінавых к-т, што захоўваюць і перадаюць спадчынную інфармацыю, і парушэнні мітатычнага апарата клетачнага дзялення.

2) Штучнае атрыманне мутацый з дапамогай фіз. і хім. мутагенаў.

Р.​Г.​Заяц.

т. 11, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІКЕЛЯВА́ННЕ (ням. Pickeln ад галанд. pekelen гатаваць саляны раствор, саліць),

апрацоўка шкуры або паўфабрыкату скуры — галля растворам (пікелем), які мае к-ту (звычайна серную) і кухонную соль. Робіцца ў спец. барабанах для кансервавання каштоўных футравых шкур, каб надаць ім мяккасць і пластычнасць, а таксама для падрыхтоўкі да дублення.

т. 12, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВІНГ (англ. swing узмах, раскалыхванне),

1) асобны выразны сродак у джазе, тып метрарытмічнай пульсацыі, заснаваны на пастаянных адхіленнях ад апорных метрычных доляў, які стварае эфект няўстойлівай раўнавагі.

2) Стыль джаза ў выкананні біг-бэнда, дзе свабодная імправізацыя саступае месца ігры па натаваных аранжыроўках. Сярод прадстаўнікоў — Б.Гудмен, Г.Мілер, К.​Бейсі.

т. 14, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКОГ,

вёска ў Багушэўскім с/с Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 38 км на У ад г. Сянно, 58 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Багушэўская. 300 ж., 119 двароў (2001). Помнік А.​К.​Гараўцу і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТОП-КАДР,

адзін з прыёмаў кінематаграфічнай перадачы падзей, пры якім узнікае эфект спынення экраннай выявы ў руху. Дасягаецца шляхам шматразовага паўтору на плёнцы аднаго і таго ж кадрыка, што дазваляе акцэнтаваць пэўны момант дзеяння, якое адлюстроўваецца. С.-к. можа служыць для завяршэння эпізоду ці фільма (падкрэслівае фінальны акцэнт).

т. 15, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІКАБІЛІ́НЫ (ад грэч. phykos водарасць + лац. bilis жоўць),

пігменты чырв. і сіне-зялёных водарасцей. Паводле хім. будовы — бялкі з групы хромапратэідаў; у небялковую ч. ўваходзяць храмафоры біліны — аналагі жоўцевых к-т. Удзельнічаюць у фотасінтэзе. Паглынаюць выпрамяненне ў зялёнай вобласці спектра, дзе паглынанне хларафілам нязначнае. Гл. таксама Фікацыяніны, Фікаэрытрыны.

т. 16, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЛАВІ́ЦКІ Канстанцін Дзмітрыевіч (25.9.1830, Масква — 15.9.1866),

рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1855), дзе вучыўся ў Ф.А.Бруні. Зазнаў уплыў К.П.Брулова («Хрысціянскія мучанікі ў Калізеі», 1862). У карціне «Князёўна Тараканава» (1864) выявіліся рэаліст. і Дэмакр. тэндэнцыі.

Літ.:

Горина Т. К.​Д.​Флавицкий, 1830—1866. М., 1955.

К.Флавіцкі. Князёўна Тараканава. 1864.

т. 16, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШТАБС-КАПІТА́Н,

чын (званне) обер-афіцэраў у арміях шэрагу краін. У рас. арміі ўведзены ў 1801 (акрамя кавалерыі, існаваў да 1917). Першапачаткова прысвойваўся пам. камандзіраў рот па страявой часці, пасады якіх у 1705—98 займалі афіцэры ў званні капітан-паручніка. У кавалерыі Ш.-к. адпавядаў чыну штабс-ротмістра.

т. 17, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)