органы лімфатычнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека. Знаходзяцца па ходу лімфатычных сасудаў. У чалавека іх больш за 500 (памеры 0,5—50 мм), асабліва шмат у шыйнай, падпахавай і пахвіннай абласцях. Складаюцца з капсулы і рэтыкулярнай стромы, дзе знаходзяцца лімфацыты. Асн. функцыі: ахоўная (выпрацоўка антыцел, лімфацытаў, фагацытоз), бар’ерна-фільтрацыйная (абясшкоджванне бактэрый, таксінаў); дэпануючая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСО́Ў Віктар Пятровіч (н. 10.8.1932, г.п. Кемля, Мардовія),
бел. вучоны ў галіне буд-ва. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1987). Скончыў Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1958). З 1978 у БПА. Навук. працы па арганізацыі, кіраванні, інфарматыцы і тэхналогіі буд-ва.
Тв.:
Эффективность бетонных работ в строительстве. Мн., 1982;
Полимерный провод в греющих полах и устройствах. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКІ́,
вадасховішча ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., каля в. Ляўкі. Створана ў 1986. Наліўное. Пл. 4,4 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 2,2 км, найб.глыб. 6,5 м, аб’ём вады 23,6 млн.м³. Напаўняецца вадой па канале зр. Пціч. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі, як месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РТАЎ Юрый Барысавіч (н. 31.8.1944, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1967), працуе ў ім (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па хірургіі органаў брушной і грудной поласцей.
Тв.:
Язвенная болезнь глазами хирурга. Витебск, 1995 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́КЕЛЬ (Meckel) Іаган Фрыдрых Малодшы (17.10.1781, г. Гале, Германія — 31.10.1833),
нямецкі біёлаг. Вучыўся ў гарадах Гале, Гётынген, Вюрцбург і Вена. З 1808 праф. у Гале. Навук. працы па параўнальнай марфалогіі пазваночных. Адзін са стваральнікаў т.зв. тэорыі паралелізму, паводле якой сучасныя вышэйшыя жывёлы праходзяць у сваім індывід. развіцці стадыі ніжэйшых арганізмаў. Апісаў шэраг марфал. утварэнняў, названых яго імем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕМАРА́НДУМ (лац. memorandum літар. тое, пра што трэба помніць),
1) дыпламатычны дакумент, у якім падрабязна выкладаецца фактычны бок міжнар. пытання, даецца аналіз тых або інш. палажэнняў, прыводзіцца абгрунтаванне пазіцыі дзяржавы.
2) У гандлі — пісьмо з напамінкам пра што-н.
3) Дакладная запіска, службовая даведка па якім-н. пытанні.
4) Пералічэнне ў полісах небяспек, страхаванне ад якіх не праводзіцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЫЛМЕТАКРЫЛА́Т,
метылавы эфір метакрылавай кіслаты, CH2C(CH3)COOCH3. Бясколерная празрыстая вадкасць, tкіп 101 °C, шчыльн. 943 кг/м³. Неабмежавана раствараецца ў дыэтылавым эфіры, метаноле, абмежавана — у вадзе. Сумесь з паветрам (1,47—12,5% М. па аб’ёме) выбухованебяспечная. У прам-сці атрымліваюць дэгідратацыяй ацэтонцыянангідрыду ў прысутнасці метанолу. Выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці поліметылметакрылату (гл.Шкло арганічнае). Гл. таксама Метакрылаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХІКА́ЛІ (Mexicali),
горад на ПнЗ Мексікі, у бас.р. Каларада, на граніцы з ЗША. Адм. ц. штата Ніжняя Каліфорнія Паўночная. Каля 500 тыс.ж. (1997). Аэрапорт. Цэнтр буйнога раёна арашальнага земляробства (бавоўнік, пшаніца і інш.). Прам-сць: металаапр., харч., бавоўнаачышчальная. Шматлікія зборачныя прадпрыемствы амер. кампаній па вытв-сці эл.-тэхн., радыёэлектронных і спажывецкіх тавараў. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРЫЦА,
рака ў Міёрскім р-не, левы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 224 км². Выцякае зМёрскага возера каля г. Міёры, цячэ ў межах Браслаўскай грады. Даліна выразная, скрынкападобная, на вял. працягу слабазвілістая, шыр. 200—400 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шыр. 50—100 м. Рэчышча слабазвілістае, шыр. 5—7 м.