ЛОТ (галанд. lood),

навігацыйная прылада для вымярэння глыбіні вады з борта судна. Адрозніваюць: ручны Л. (для глыб. да 50 м) — размечаны шнур (лінь) з грузам (маса 3,5—5 кг) на канцы, які апускаецца ў ваду да сутыкнення з дном; механічны Л. (для глыб. 10—200 м) — трос з прыборам, што рэгіструе гідрастатычны ціск каля дна, гідраакустычны (рэхалот).

т. 9, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАТФО́РМА (франц. plate-forme ад plat плоскі + forme форма),

1) узвышаная пляцоўка, памост.

2) Грузавы вагон адкрытага тыпу з невял. бартамі. Выкарыстоўваюць для перавозкі велікагрузных кантэйнераў, двух’ярусныя П. — для перавозкі легкавых аўтамабіляў.

3) Невялікая чыгуначная станцыя, паўстанак.

4) Прыстасаванне для скідвання з ваенна-трансп. самалётаў баявой тэхнікі, грузаў.

5) Праграма, патрабаванні якой-н. паліт. ці грамадскай арг-цыі.

т. 12, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́НІ,

невялікія коні, выведзеныя на астравах Брытанскіх, Готланд, Ісландыя, Корсіка, Сіцылія, Хакайда. Больш за 20 парод, у т. л. спецыялізаваныя верхавыя і запражныя, разнастайнай масці. Рост 80—140 см. Гадаваліся для працы ў дробных сял. гаспадарках, на шахтах, для перавозу грузаў у гарах і інш. Выкарыстоўваюцца ў парках для запрэжкі ў прагулачныя і дзіцячыя экіпажы, пад сядло.

Поні.

т. 12, с. 508

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ба́бік 1 ’вабік для курапатак’ (Маш.). Вытворнае ад дзеяслова ба́біць ’вабіць’ (гл.).

Ба́бік 2 ’шпакоўня’ (Сцяшк. МГ). Па паходжанню, мабыць, ідэнтычнае ба́бік 1 (гл.): *’домік для прываблівання птушак’. Аднак не выключаецца і сувязь з дзеясловам ба́біць ’цешыць, няньчыць, цацкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́вар ’двор для скаціны’ (Бяльк.). Да вор ’загарадка, агароджа’, утворана хутчэй за ўсё з першапачатковага прыназоўнага словазлучэння на вор, гл. у Бялькевіча навыр ’пад карову, даіць карову (і на двор)’. Паралельна да надворак ’двор’, параўн. ворак ’двор для скаціны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зо́бка ’аброчная торба’ (Сцяц.). Рус. арл., свярдл., бранск. зобка ’кош’. Ад зоб (гл.) з суфіксам ‑к‑а; значэнне: ’зерне (корм)’ > ’месца для корму’ > ’кош’ > ’торба’. Аналагічнае развіццё значэння ў лат. zebenieks ’торба з аўсом для каня’. Сцяцко, Словаўтв., 109.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

portfel

м. партаманет; папернік; шабета; пулярэс;

portfel na CD — сумка для кампакт-дыскаў;

portfel inwestycyjny эк. партфель інвестыцый; інвестыцыйны парфель;

portfel akcji — партфель акцый

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

czworak

м.

1. хата; барак (часцей для чатырох сем’яў);

2. чатырохкватэрны дом;

stanąć na ~i — стаць на карачкі;

chodzić na ~ach — хадзіць на карачках

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

maszynka

ж.

1. машынка;

maszynka do golenia — машынка для галення;

maszynka do mielenia mięsa — мясарубка; мясарэзка;

2. плітка;

maszynka elektryczna — электраплітка;

maszynka spirytusowa — спіртоўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

agenda

agend|a

ж.

1. сектар; аддзел; філіял (установы);

2. нататнік; памятная кніжка для запісвання спраў;

3. ~y мн. справы;

przejąć ~y — прыняць справы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)