КАШТАЛА́ПАВА Святлана Аляксандраўна (н. 28.7.1956, г. Саратаў, Расія),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Саратаўскае харэаграфічнае вучылішча (1974). З 1974 салістка Дзярж. харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Выконвае сола ў шматлікіх пастаноўках (1-актовы балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэаграфічных мініяцюр «Бывай, XX стагоддзе!», фалькл. праграма «Добры вечар!» і інш.). Яе творчасці ўласцівы высокая тэхніка танца, пластычнасць, сцэн. тэмперамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́САЎ Аляксей Васілевіч (1718—20.2.1772),
расійскі архітэктар. Узначальваў арх. частку Камісіі па мураваным буд-ве С.-Пецярбурга і Масквы. Кіраваў стварэннем ген. плана Пецярбурга (1763—69), склаў праект рэканструкцыі адміралцейскай ч. горада і праекты перадмаставых плошчаў у месцы перакрыжавання р. Фантанка згар. магістралямі. Працаваў над праектамі планіроўкі Казані (1766), Цвяры (1767), Астрахані (1768), Харкава (1768) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЫРАЎ Міхаіл Аляксеевіч (н. 10.8.1937, в. В.Бушкава Магілёўскага р-на),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962), з 1980 працуе ў ім. Навук. працы па хірургіі жоўцевых праток і падстраўнікавай залозы, печані, язвавай хваробы, хранічнай дуаданальнай непраходнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЧАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у межах г. Крычаў Магілёўскай вобл. Створана ў 1977 на месцы выпрацаванага кар’ера, які быў затоплены грунтавымі водамі. Пл. 0,4 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. каля 25 м, аб’ём вады 6 млн.м³. Лішак вады з К.в. скідваецца ў р. Сож па трубаправодзе даўж. 2 км. Выкарыстоўваецца для рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГА Георгій Вікенцьевіч (20.7.1919, в. Блячына Клецкага р-на Мінскай вобл. — 25.1.1990),
бел. вучоны-рэўматолаг. Д-рмед.н. (1977), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1952). У 1961—86 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па лячэнні рэўматызму, сасудзістай паталогіі.
Тв.:
Гипертоническая болезнь как нарушение саморегуляции кровообращения. Мн., 1969 (разам з М.І.Арынчыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ Канстанцін Мікалаевіч (н. 8.2.1951, в. Сурнаўка Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ун-т (1977). З 1981 у БДУ. Даследуе праблемы лібералізму, канстытуцыйнае права, пытанні консульскай дзейнасці. Аўтар навуч. дапаможнікаў па канстытуцыйным праве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПА́ЛАЎ Пётр Сцяпанавіч (13.10.1888, Віцебская вобл. — 17.3.1964),
вучоны ў галіне фізіялогіі. Акад.АМНСССР (1946). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1915). Вучань І.П.Паўлава. З 1925 у Ін-це эксперым. медыцыны АМНСССР, у 1931—52 у Ленінградскім мед. ін-це. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі вышэйшай нерв. дзейнасці, функцыян. коркавай мазаіцы, сістэмнай дзейнасці кары вял. паўшар’яў.
амерыканскі ўрач і фізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Парыжскі ун-т (1930). У 1930—64 у Калумбійскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні функцыі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм чалавека. Распрацаваў і ўдасканаліў метады клінічнай дыягностыкі заганаў сэрца, выкарыстаў тэхніку катэтарызацыі. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з Д.Рычардсам і Р.Форсманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТАРЭ́Я (франц. loterie ад lot жэрабя),
розыгрыш рэчаў або грашовых сум па білетах. Продаж латарэйных білетаў — форма прыцягнення сродкаў, частка з якіх ідзе на фінансаванне выйгрышаў, частка выкарыстоўваецца арганізатарамі для камерцыйных, дабрачынных і інш. мерапрыемстваў. Латарэйны білет з’яўляецца каштоўнай паперай на прад’яўніка. Уладальнік білета, на які выпаў выйгрыш, мае права патрабаваць яго аплаты ў грашовай або натуральнай (рэчавай) форме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВІТА́Н Юрый Барысавіч (2.10.1914, г. Уладзімір, Расія —4.8.1983),
расійскі дыктар радыё. Нар.арт. Расіі (1973). Нар.арг.СССР (1981). З 1931 працаваў на Усесаюзным радыё. Валодаў рэдкім па тэмбры і выразнасці голасам. Чытаў найб. важныя афіц. паведамленні, у т. л. ў перыяд Вял.Айч. вайны. Дыктарскі стыль вызначаўся высокай акцёрскай культурай, строгай узвышанасцю інтанацыі і адначасова дакладнасцю, прастатой, даступнасцю.