ЯМА́ДА Касаку (9.6.1886, Токіо — 29.12.1965),

японскі кампазітар, дырыжор. Чл. Яп. АМ (1942). Вучыўся ў Імператарскай муз. акадэміі ў Токіо (1904—08), у Вышэйшай школе ў Берліне (1908—13). У 1914 заснаваў Такійскі філарманічны аркестр. У творчасці развіваў еўрап. муз. традыцыі. Сярод твораў: оперы «Паўшая нябесная фея» (паст. 1929), «Чорныя караблі» (паст. 1939); араторыі, кантаты, сімфоніі; сімф. паэмы (у т. л. з хорам), сюіты; камерна-інстр. творы, хоры, песні і інш. Аўтар муз.-тэарэт. прац, у т. л. «Вучэнне пра гармонію і кампазіцыю» (1937).

т. 18, кн. 1, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЧЭ́ЎСКІ Артур Артуравіч (4.2.1863, с. Рылькава Смаленскай вобл., Расія — 12.2.1932),

расійскі вучоны ў галіне батанікі. Чл-кар. АН СССР (1923). З 1896 у Пецярб. бат. садзе. У 1907 арганізаваў і ўзначаліў Бюро па мікалогіі і фітапаталогіі Дэпартамента земляробства, адначасова (з 1904) праф. вышэйшых навук. устаноў у Пецярбургу. Навук. працы па сістэматыцы і філагеніі грыбоў, па грыбных, бактэрыяльных і вірусных хваробах раслін. Аўтар першага на рус. мове вызначальніка грыбоў (1897). Складальнік «Штогодніка звестак пра хваробы і пашкоджанні культ. і дзікарослых палявых раслін» (т. 1—7, 1904—17).

т. 18, кн. 1, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Пагра́бець, паграбіты ’адубець (пра пальцы)’ (Сл. Брэс.), погрибець, погрибнуць ’тс’ (ТС), пограбітэ ’зрабіцца маларухомым ад холаду’ (Нар. лекс., брэсц.). З польск. pograbieć ’адубець, скарчанець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кватарава́ць ’часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру, памяшканне’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Янк. I), ’размяшчацца, быць на пастоі (пра войска)’ (ТСБМ). Гл. кватэра 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бальклі́вы ’карослівы, шурпаты (пра бульбу)’ (Жд.). Утварэнне ад бо́лька ’болька, ранка’ (Бяльк.). Параўн. і рус. дыял. бо́лька ’балючае месца, рана, балячка; кароста, фурункул’ (заходняе).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазёк! ’пра няўмелае мазанне’ (мсцісл., Нар. лекс.) — гукапераймальнае слова ад мазаць (гл.). Канцавое ‑к‑ замест ‑х‑ (як, напр., пялёх!), відавочна, пад уплывам слова мазок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мекіта́ць ’знаходзіцца ў стане цечкі (пра авечку)’ (ашм., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі лексем мекаць 1 і меркітаваць (гл.). Параўн. чэш. вал. mrkotat ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́лкі, мылкі́ ’(пра бульбу) які не разварваецца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, да му́лкі 1 (гл.). Мена ы > у з’яўляецца характэрнай на балта-слав. паграніччы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярсіць ’імжыць’ (мядз., Сл. бел. фраз.). Да мараси (гл.). Няпоўнагалоссе — другаснае; адбылося, відаць, пад уплывам літ. merga ’ціхі дождж’, merguöt ’ціха ісці (пра дождж)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кілава́ты ’з грыжай’ (Касп., Некр., Мат. Гом., Мат. АС), ’з нарастамі на карэнні (пра капусту)’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Гл. кіла 1 і кілавы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)