ЖДАНО́ВІЧ Генадзь Міхайлавіч (н. 8.3.1933, Мінск),

бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Д-р тэхн. н. (1971), праф. (1973). Скончыў БПІ (1955). З 1956 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэарэт. і эксперым. даследаваннях дэфармацыйнага механізму ўшчыльнення парашковых цел і выяўленні заканамернасцей працэсу прасавання метал. парашкоў.

Тв.:

Теория прессования металлических порошков. М., 1969.

т. 6, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУРУА́ (Juruá),

рака на З Бразіліі (вярхоўі ў Перу), правы прыток р. Амазонка. Даўж. 3280 км, пл. бас. 224 тыс. км². Пачынаецца ў адгор’ях Перуанскіх Андаў (Мантанья), сярэдняе і ніжняе цячэнні па Амазонскай нізіне ў звілістым рэчышчы. Жыўленне дажджавое. Паводкі са снеж. да мая. Сярэдні гадавы расход вады каля 9000 м³/с. Суднаходная ад г. Крузейру-ду-Сул (Бразілія).

т. 6, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЗАКАБЛУ́КА»,

бел. нар. парны танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Пары рухаюцца адна за адной па крузе. У аснове харэагр. малюнка — спалучэнне фігурнай праходкі з вальсападобнымі вярчэннямі. У цэнтры круга імправізацыйна танцавалі салісты. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. У канцы 19 ст. бытаваў на Віцебшчыне, пра што згадвае этнограф П.​В.​Шэйн. Зафіксаваны таксама ў Гомельскай вобл.

т. 6, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЗАРЯ́»,

грамадска-паліт. газета. Выходзіць з 1939 у Брэсце 3 разы на тыдзень на рус. і бел. мовах. У 1939 наз. «Рабочий», у маі 1943 — ліп. 1944 выдавалася ’падпольна. Асвятляе падзеі грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця Брэстчыны. Змяшчае на літ. старонках «Заранка» маст. творы, «Далягляд» — матэрыялы па л-ры і мастацтве, гіст.-культурнай спадчыне.

П.​В.​Ялец.

т. 6, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУБО́ВІЧ Дзмітрый Дзмітрыевіч (29.10.1909, в. Бялевічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 14.4.1976),

ваенны дзеяч, ген.-лейт. (1967). Скончыў акадэміі Ваенна-гасп. (1941) і Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял. Айч. вайну на Карэльскім фронце: пам. і нам. нач. аддзела ў штабе тылу фронту, нам. камандзіра дывізіі і корпуса па тыле. Да 1968 у Сав. Арміі.

т. 7, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЖО́РСКАЯ ЗЯМЛЯ́, Іжора,

гістарычная тэрыторыя народнасці іжора па берагах Нявы і ўзбярэжжы Фінскага заліва. У 13—15 ст. падпарадкавана Ноўгараду. У 1478 далучана да Маскоўскага княства. Пасля Лівонскай вайны (у 1581—90) і ў выніку інтэрвенцыі пач. 17 ст. зах. частка І.з. (гарады Капор’е, Івангорад з паветамі) захоплена Швецыяй. Вернута Расіі ў час Паўночнай вайны 1700—21.

т. 7, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМА́РЭС,

пячора, свяшчэннае месца ў мінойскай культуры. Размешчана на схілах г. Іда (в-аў Крыт). Сярод вотыўных дароў — посуд сярэднемінойскага перыяду (1900—1600 г. да н.э.), упрыгожаны стылізаваным раслінным арнаментам, размаляваны чырв. і белай фарбамі па чорнай аснове. Такі стыль керамікі атрымаў назву К.

Да арт. Камарэс. Збан стылю «камарэс» з палаца ў Фесце. Каля 1850 да н.э.

т. 7, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПІТА́НАЎ Яўген Андрэевіч (2.7.1932, г. Бранск, Расія — 7.4.1997),

бел. вучоны ў галіне імуналогіі і мікрабіялогіі. Д-р мед. н. (1987), праф. (1989). Скончыў Крымскі дзярж. мед. ін-т (1954). З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні рытмаў прадукцыі антыбіётыкаў глебавых актынаміцэтаў, уплыву хім. рэчываў на рост і развіццё бактэрый, дзеяння кортыкастэроідных гармонаў на мікрафлору кішэчніка.

т. 8, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ПІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 13.3.1954, Мінск),

бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-р біял. н. (1993). Сын М.Ф.Капіча. Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це мікрабіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па біяхіміі біялагічна-актыўных рэчываў мікраарганізмаў, мікрабіял. біятэхналогіі, мікалогіі.

Тв.:

Антиокислительная активность экстрактов мицелия ксилотрофных базидиомицетов // Микология и фитопатология. 1995. Т. 29, вып. 5—6.

т. 8, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЧА́ЛКІ,

у беларусаў і інш. слав. народаў прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку (даўж. 40—60, дыяметр 4—6 см) выраб раскочвалі валком (прамы ці выгнуты драўляны брус даўж. 65—80, шыр. 8—10 см з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі і ручкай). Былі пашыраны па ўсёй Беларусі. Трапляюцца і ў наш час.

Качалкі.

т. 8, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)