бел. мастацтвазнавец, педагог. Скончыла Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1957). Працавала ў Дзярж.маст. музеі Беларусі, у Палацы мастацтваў Бел.саюза мастакоў, у 1962—70 выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це, у 1975—82 у Мінскім ін-це культуры. Даследуе тэорыю і гісторыю бел. і сусв.выяўл. мастацтва, праблемы эстэт. выхавання. Аўтар прац «А.А.Барысаў. Жыццё і творчасць» (1959), «Жывапіс» (1962), «М.А.Савіцкі» (1973), «Зоя Літвінава. Мая Радзіма» (1983) і інш. Аўтар уступных артыкулаў да каталогаў твораў бел. мастакоў: В.Цвіркі (1988), В.Жолтак (1999) і інш. Працуе таксама ў галіне станковай і кніжнай графікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАПЕ́РАД»,
газета дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдавалася 12.12.1929—3.10.1930 у Вільні на бел. мове раз у тыдзень. Асн. задачай рэдакцыя лічыла аб’яднанне разрозненых у выніку рэпрэсій урада Ю.Пілсудскага сіл бел.вызв. руху, стварэнне адзінага бел.нац. фронту. Асвятляла пытанні эканам. і паліт. жыцця ў краіне і за яе межамі, выкрывала палітыку польск. ўрада ў справе насаджэння на бел. землях асадніцтва, адстойвала інтарэсы бел. працоўных перад адміністрацыяй. Змясціла статут Цэнтр.саюзабел.культ. і гасп. арг-цый і інфармацыю пра яго 1-ы з’езд. Друкавала асобныя творы бел. пісьменнікаў, у т. л.філас.-літ. эсэ «Янка Купала». Выйшаў 31 нумар. Закрыта ў сувязі з фін. цяжкасцямі выдаўцоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДБА́ЙЛА (Анатоль Канстанцінавіч) (н. 28.1.1923, г. Ізюм Харкаўскай вобл., Украіна),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (крас., чэрв. 1945). Ген.-маёр авіяцыі (1970). Скончыў Варашылаўградскую ваенна-авіяц. школу пілотаў (1943), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 на Паўд., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах пілот, камандзір звяна, эскадрыллі штурмавога авіяц. палка. Зрабіў 219 баявых вылетаў. Вызначыўся ў баях за вызваленне Крыма, Беларусі (у чэрв.—ліп. 1944 наносіў паветр. ўдары па праціўніку каля Оршы, Талачына, у мінскім«катле»), Прыбалтыкі, Усх. Прусіі. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў ваенна-навучальных установах ВПС. Аўтар кнігі «У гвардзейскай сям’і» (1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ПАВА (Opava),
горад на ПнУ Чэхіі, каля граніцы з Польшчай, на р. Опава. Каля 75 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне, харч., у т. л. цукровая, тэкстыльная. Ун-т Сілезіі Чэш.АН.
Пабудаваны на землях сілезскага племя галеншанаў. Упершыню згадваецца ў 1185. Пазней заселены ням. каланістамі. У 1224 атрымаў гар. права (ням. назва Трапаў). З 1318 сталіца Опаўскага княства (з 1348 лен чэш. караля). З 1526 пад уладай Габсбургаў. У 16 ст. цэнтр рэфармацыйнага руху. З 2-й пал. 19 ст. адзін з цэнтраў чэш.нац.-вызв. руху. У О. адбыўся 2-і еўрап. кангрэс «Свяшчэннага саюза» (23.10—24.12.1820), які санкцыяніраваў інтэрвенцыю аўстр. войск у Неапаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Георгій Фёдаравіч) (н. 15.1.1915, г. Сімферопаль, Украіна),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948) і Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 нач. штаба стралк. палка, з ліст. 1942 камандзір партыз. злучэння на тэр. Украіны, Арлоўскай вобл., у Цэнтр. штабе партыз. руху, з лютага 1944 камандзір партыз. брыгады «Народныя мсціўцы» імя Варанянскага (дзейнічала на тэр. Лагойскага і Плешчаніцкага р-наў), якая пусціла пад адхон каля 30 эшалонаў праціўніка, сумесна з часцямі Чырв. Арміі вызваляла г. Вілейка, Маладзечна, Смаргонь. Да 1964 у Сав. Арміі, потым у Мін-ве знешняга гандлю СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Мікалай Пракопавіч) (19.5.1909, с. Сарагожскае Ляснога р-на Цвярской вобл., Расія — 4.8.1976),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Калінінскую сав.парт. школу (1931), у 1937—39 вучыўся ў Мінскім пед. ін-це. З 1932 на камсам. і парт. рабоце ва Ушачах, Рудзенску. У пач.Вял.Айч. вайны ў тыле ворага кіраўнік патрыят. падполля ў Рудзенскім р-не, арганізаваў і ўзначаліў партыз. атрад (з сак. 1943 брыгада) «Беларусь». Пасля вайны на парт. рабоце ў Барысаве, Баранавічах, у апараце ЦККП(б)Б, СМБССР. Чл.ЦККПБ у 1949—52. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—55.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНО́Ў (Міхаіл Фёдаравіч) (21.11.1901, в. Аўчыннікава Пскоўскай вобл., Расія — 8.5.1979),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейт.танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі (1938), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Сталінградскім, Паўд., Бранскім, Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах: нам. камандуючага арміяй, камандзір 1-га гвардз.танк. корпуса. Удзельнік Гомельска-Рэчыцкай, Калінкавіцка-Мазырскай, Бел., Нараўлянскай, Усх.-Прускай аперацый, вызвалення Бабруйска, Мінска. Да 1967 у Сав. Арміі. Чл.ЦККПБ у 1956—59. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—59. Ганаровы грамадзянін г. Калінкавічы і Мар’іна Горка.
французскі эканаміст, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Вучыўся ў ліцэях Людовіка Вялікага і Бурбона ў Парыжы. Самастойна вывучаў эканам. тэорыю, чытаў па ёй лекцыі, выкладаў у школах Парыжа. У 1881—89 дэп. парламента. Пад уплывам Крымскай вайны 1853—56 усвядоміў амаральнасць і непрадуктыўнасць вайны як спосабу вырашэння міжнар. спрэчак. Выступаў за міжнар. арбітраж. У 1888 разам з У.Р.Крымерам арганізаваў сустрэчу франц. і англ. парламентарыяў для абмеркавання перспектыў арбітражу паміж іх краінамі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. лігі міру (1867) і Міжпарламенцкага саюза (1889). Аўтар зб. эсэ «Праблемы эканомікі» (1857), твораў «Гісторыя працы» (1872), «Міжнародны арбітраж» (1879) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1901 (прысуджана ўпершыню, разам з А.Ж.Дзюнанам).
расійскі паліт. дзеяч. Адзін з заснавальнікаў чарнасоценнага Саюза рускага народа (1905), пасля расколу якога ўзначаліў Саюз Міхаіла Архангела (1908). Дэп. 2—4-й Дзярж. думы, быў адным з лідэраў крайне правых. У 1-ю сусв. вайну патрабаваў «моцнай улады» для дасягнення перамогі. Удзельнік забойства Р.Я.Распуціна (30.12.1916). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 выступаў за разгон Саветаў і аднаўленне манархіі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 узначаліў антыбальшавіцкую змову ў Петраградзе. Арыштаваны і прыгавораны сав. судом да прымусовых работ. Пасля амністыі (1.5.1918) супрацоўнічаў з белагвардз. рухам на Пд Расіі, выдаваў у Растовена-Доне газ. «Благовест».
Тв.:
Дневник «Как я убил Распутина». М., 1990 [рэпр. выд.: Рига, 1924].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДКІН (Піліп Мікітавіч) (27.11.1893, в. Чорная Сасна Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.10.1954),
Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр танк. войск (1943). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937). З 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у органах ВЧК, НКУС: камандзір атрада, палка, дывізіі. Удзельнік баёў пад Дзвінскам, Псковам, задушэння паўстанняў у Маскве, Разані, Кранштаце, Булак-Балаховіча паходу 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Паўд.-Зах., 3-м Бел. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, нам. камандуючага бранятанк. і механізаванымі войскамі фронту. Вызначыўся ў баях пад Кантэміраўкай, Валуйкамі і Харкавам (Украіна). Да 1952 на адказных пасадах у ваен. акругах.