АЛЯКСА́НДР АФРАДЫСІ́ЙСКІ,

старажытнагрэчаскі філосаф, кіраўнік перыпатэтычнай школы ў Афінах (канец 2 — пач. 3 ст.); найб. уплывовы каментатар Арыстоцеля. Для Аляксандра Афрадысійскага характэрны эмпірычны натуралізм і рэальнасць часу. У каментарыі да твора «Пра душу» развіў арыгінальную канцэпцыю траістасці розуму, якая паўплывала на сярэдневяковую араб. і еўрап. філасофію. Зберагліся яго каментарыі да асобных твораў Арыстоцеля, а таксама самастойныя т.зв. «малыя творы» «Пра душу», «Пра лёс», «Апарыі і рашэнні» (у 3 кн.), «Маральныя праблемы», «Пра зліццё і рост».

т. 1, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАВЫ́ДАЎ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 20.11.1924, Масква),

рускі пісьменнік. Аўтар аповесцей «У марах і вандроўках» (1949, пра ліцэйскага сябра А.​С.​Пушкіна рус. мараплаўца Ф.​Ф.​Мацюшкіна), «Паўднёвы Крыж» (1957, пра капітана О.​Я.​Кацэбу), гіст. аповесцей пра нарадавольцаў «Сакавік» (1959) і «Глухая пара лістапада» (кн. 1—2, 1968—70), рамана пра Г.​А.​Лапаціна «Саламяная вартоўня» («Дзве вязкі пісьмаў», 1986, Дзярж. прэмія СССР 1987) і інш.

Тв.:

Соч. Т. 1—3. М., 1996.

т. 5, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

загусці́ nfangen* zu tönen [zu läuten] (пра звон), zu srren, zu dröhnen (пра самалёт); zu hulen (пра сірэну)]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цвы́ркаць

1. (пра птушак) zwtschern vi; (t)schlpen vi (пра вераб’ёў);

2. (пра конікаў) zrpen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

länglich a (пра)даўгава́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hierüber adv пра гэ́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

учатыро́х (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын), учацвяры́х (пра асоб рознага полу або пра наз. ніякага роду) прысл. zu viert, zu veren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ушасцёх (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын), ушасцяры́х (пра асоб рознага полу або пра наз. ніякага роду) прысл. zu sechst; zu schsen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кроў, крыві́; Т кро́ўю і крывёй, ж.

1. Чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма, жывіць яго клеткі і забяспечвае абмен рэчываў.

Артэрыяльная к.

2. перан. Блізкае кроўнае сваяцтва.

Адной крыві.

3. Пра пароду жывёл.

Бульдог чыстай крыві.

Гарачая кроўпра тэмпераментнага чалавека.

Кроў за кроў — помсціць забойствам за забойства.

Кроў з малакомпра чалавека з румяным свежым тварам.

Кроў іграе (кіпіць) у кагопра багацце жыццёвых сіл, энергіі.

Кроў ледзянее (стыне) (у жылах)пра пачуццё жаху, моцнага перапуду.

Льецца (праліваецца) кроўпра масавае забойства, звычайна ў час вайны.

Плоць ад плоці, кроў ад крыві (кніжн.) — аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі.

Псаваць кроў каму — псаваць настрой, раздражняць.

Сэрца кроўю абліваецца — цяжка каму-н. ад душэўнага болю, пачуцця спагады, жалю.

Умыцца кроўю — быць збітым.

|| прым. крывяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

К. ціск (ціск крыві ў сасудах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сябе́, ДМ сабе́, Т сабо́й (сабо́ю), займ. зваротны.

Указвае на адносіны дзеяння да таго, хто яго ўтварае (дзейніка), адпавядаючы па сэнсе асабовым займеннікам любой асобы і ліку.

Расказаць пра с.

Паставіць сабе многа задач.

Размеркаваць паміж сабою.

Думаць пра с.

Выйсці з сябе — раззлавацца.

Замкнуцца ў сабе — адасобіцца ад іншых.

Не па сабе каму (разм.) — няёмка (пра стан збянтэжанасці, разгубленасці і пад.).

Па сабе (разм.) — па сваім гусце.

Сам не ў сабе (разм.) — пра таго, хто страціў душэўны спакой.

У сябе хто (разм.) — у сваім доме, пакоі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)