агні́ца, ‑ы, ж.

Невялікая пасудзіна з кнотам, якая напаўняецца драўняным маслам і запальваецца перад абразамі; лампада. Па харомах вяльмож і царкоўных званіцах Анямеў п’яны спеў і патухлі агніцы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблямо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблямоўваць — аблямаваць.

2. Матэрыял, якім аблямоўваюць; тое, што палосай акружае па краях другі прадмет. Рукавы з аксамітнай аблямоўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

класіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго-што.

Размеркаваць (размяркоўваць) каго‑, што‑н. на класы, групы і пад. па характэрных прыметах або якасцях. Класіфікаваць тыпы ўрокаў. Класіфікаваць расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Зацвярдзелы верхні слой чаго‑н. Ледзяная корка. □ Цяпер ужо не адзін Алесь шнураваў па снезе, ломячы шчыльную корку шарону. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́льца і кры́лца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да крыло (у 1 знач.); невялікае крыло. Але вось матылёк разгарнуў крыльцы. Бяспалы. Качанятка з усіх сіл заплёскала па вадзе крылкамі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтрыго́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтрыгі (у 2 знач.). І ўсюды кожная рыска гэтага малюнка захапляе, хвалюе сама па сабе, з’яўляецца інтрыгоўнай і важнай у сюжэце. Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

како́шнік, ‑а, м.

1. Старадаўні рускі жаночы галаўны ўбор у выглядзе ўпрыгожанага шчытка над ілбом.

2. У архітэктуры — упрыгожанне на фасадах будынкаў, якое нагадвае па форме такі галаўны ўбор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каля́днік, ‑а, м.

Той, хто калядуе, ходзіць па калядзе. Скамарошніцтва ў Беларусі развівалася шляхам прафесіяналізацыі найбольш таленавітых арганізатараў народных гульняў і прадстаўленняў: сваты, каляднікі, валачобнікі і г. д. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каля́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каляд; такі, які бывае на каляды. Калядныя песні. Калядныя маразы. □ Калядная ночка ўвесь свет пакрывае, Па белай ад пуху зямельцы снуе. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загры́вак, ‑грыўка, м.

Ніжняя частка грывы, якая прылягае да карка. // Задняя частка шыі ў жывёл. Поўсць на пукатым загрыўку аўчаркі тапырылася. Беразняк. // Разм. Патыліца.

•••

Даць па загрыўку гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)