іанасфе́ра

(ад іон + сфера)

верхні слой атмасферы (ад 80 да 500 км), які ўтрымлівае ў сабе іоны і свабодныя электроны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лот​2

(ням. Lot)

адзінка вагі, роўная прыблізна 12 г, якая існавала ў многіх краінах да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

магістра́льны

(лац. magistralis = галоўны)

1) які мае адносіны да магістралі (напр. м-ая шаша);

2) галоўны, асноўны (напр. м. напрамак).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ма́з

(фр. masse)

прыбаўка да стаўкі гульца іншым гульцом, што дае апошняму права на долю ў выйгрышы (у картачных гульнях).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маздэі́зм

(ад перс. AhuraMazda = імя бога ў старажытных іранцаў)

старажытная рэлігія, пашыраная ў 1 тыс. да н.э. у Мідыі, Персіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

макра-

(гр. makros = вялікі)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «вялікі», «буйны», «які адносіцца да вялікіх памераў, велічынь».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ма́ца

(ідыш maze, ад ст.-яўр. maccäh)

тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія выпякаюцца, паводле яўрэйскага абраду, да Вялікадня.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

медыева́ль

(фр. médiéval = сярэдневяковы, ад лац. medium aerum = сярэдні век)

друкарскі шрыфт, блізкі па малюнку да лацінскіх шрыфтоў эпохі Адраджэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

афіцэ́р

(ням. Offizier)

асоба каманднага саставу арміі і флоту, а таксама міліцыі і паліцыі (ад малодшага лейтэнанта да палкоўніка ўключна).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бісексуалі́зм

(ад бі- + сексуалізм)

1) тое, што і гермафрадытызм;

2) палавая цяга як да асоб процілеглага полу, так і ўласнага.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)