запле́чча, -а, н. (разм.).

Частка спіны каля плячэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заплы́сці¹, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві́; зак.

1. Плывучы, трапіць куды-н., за што-н.

З. за буёк.

2. Плывучы, аддаліцца.

Далёка з.

|| незак. заплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заплы́сці², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыве́; -ы́ў, -ыла́, -ло́; зак.

Пакрыцца слоем чаго-н. густога, цякучага.

Сажалка заплыла глеем.

Вочы заплылі (пра ацёкі, прыпухласці каля вачэй).

|| незак. заплыва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заплы́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.

У спорце: плаванне або гонкі на лодках, яхтах на пэўную адлегласць.

З. брасам на сто метраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заплю́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Пакрыцца пырскамі (вады, гразі і пад.).

З. з галавы да ног.

|| незак. заплю́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заплю́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Пакрыць пырскамі (гразі, вады і пад.).

З. сукенку.

|| незак. заплю́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заплю́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; зак., што.

Прыкрыць павекамі, зажмурыць (вочы).

З. вочы.

|| незак. заплю́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заплява́ць, -люю́, -люе́ш, -люе́; -люём, -люяце́, -люю́ць; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што.

Забрудзіць пляўкамі.

З. падлогу.

|| незак. заплёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запля́міць гл. пляміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запля́скаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць пля́скаць.

З. у далоні.