карбаніза́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Насычэнне якога‑н. раствору, вадкасці вуглякіслым газам. Карбанізацыя піва.
2. Спосаб умацавання будаўнічых матэрыялаў, якія змяшчаюць вапну, шляхам апрацоўкі іх вуглякіслым газам.
[Ад лац. carbo, carbonis — вугаль.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
многакаляро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Афарбаваны ў некалькі колераў; рознакаляровы. Многакаляровая тканіна.
2. перан. Разнастайны.
3. Спец. Які друкуе ў некалькі колераў. // Надрукаваны ў некалькі колераў. Многакаляровы плакат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацяжэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нацягнуць (у 1 знач.) і стан паводле дзеясл. нацягнуцца (у 1 знач.).
2. Спец. Зрастанне скуры, пашкоджанай раненнем. Першаснае нацяжэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́рдэрны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ордэра 1. Ордэрная выдача.
о́рдэрны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да ордэра 2. Ордэрная форма архітэктурнага ансамбля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падва́хтавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які павінен змяніць таго, хто стаіць на вахце. Падвахтавы матрос.
падвахтавы́, ‑о́га, м.
Той, хто назначаецца на вахту (у 1 знач.). Выклікаць падвахтавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падсячы, падсекчы (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Спец. Насечанае месца на сасне для збору смалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падтава́рнік, ‑а, м.
Спец. Тонкія сасновыя ці яловыя бярвенні, жэрдкі, якія выкарыстоўваюцца для падсцілкі пад тавары, грузы на суднах, барках, а таксама для часовага мацавання ў шахце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парасімпаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які разам з сімпатычным аддзелам вегетатыўнай нервовай, сістэмы ўдзельнічае ў рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў (пра нервы, нервовыя валокны і пад.). Парасімпатычнал нервовая сістэма.
[Ад грэч. para — побач і сімпатычны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парафі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Падпісаць (падпісваць) дагавор (пераважна міжнародны) ініцыяламі ўпаўнаважаных асоб кожнага з дагаворных бакоў у знак згоды з яго тэкстам.
[Ад фр. paraphe — скарочаны подпіс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастано́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пастаноўкі (у 3 знач.). Пастановачныя сродкі оперы. Пастановачны план. // Разм. і спец. Прыгодны для пастаноўкі, эфектны ў пастаноўцы. Пастановачны балет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)