САМАЙЛЮКО́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (н. 17.4.1931, г. Пружаны Брэсцкай вобл.),
бел. фізік і педагог, адзін з пачынальнікаў эксперым. даследаванняў паўправадніковых лазераў на Беларусі. Канд.фіз.-матэм.н. (1971), дац. (1978). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1954). З 1964 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1975 у БПА (у 1980—95 заг. кафедры). Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы, даследаванні ўнутр. параметраў і асн. характарыстык інжэкцыйных паўправадніковых лазераў. Аўтар «Руска-беларускага фізічнага слоўніка» (1994; з У.Пазняком, А.Сабалеўскім) і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНО́ЎСКІ Аляксандр Цімафеевіч (22.10.1923, в. Каралёў Стан Мінскага р-на —21.11.1996),
бел. вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). З 1955 у БелНДІ скурных і венералагічных хвароб, з 1963 у Мінскім мед. ін-це (у 1970—86 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях эксперым. сіфілісу, тэрапіі герпесу, вострых прамянёвых дэрматытаў і хірургіі іх хранічных форм, дыягностыцы цяжкіх для распазнавання захворванняў скуры.
Тв.:
Лучевые дерматиты. Мн., 1974;
Дерматологический справочник. Мн., 1992 (разам з М.З.Ягоўдзікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬКІН Міхаіл Васілевіч (н. 30.8.1947, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1969). З 1973 у Гомельскім ун-це (з 1987 дэкан, з 1990 прарэктар). Навук. працы па метадах даследавання структурнай тэорыі груп і інш.алг. сістэм з дапамогай тэорыі класаў Шунка і тэорыі фармацый.
Тв.:
О свойствах максимальных подгрупп конечных групп // Исследование нормального и подгруппового строения конечных групп. Мн., 1984;
Максимальные подгруппы в теории классов конечных групп. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРУЭ́Л,
позназімовы сорт яблыні. Атрыманы ў БелНДІ пладаводства скрыжаваннем сартоў Серынка і Уэлсі. На Беларусі ўключаны ў Дзярж. рэестр для выкарыстання па ўсёй тэрыторыі.
Дрэва сярэднярослае, з круглаватай кронай сярэдняй гушчыні і паніклымі канцамі галін. Сорт скараспелы, высокаўраджайны, сярэдняўстойлівы да грыбных хвароб, Зімаўстойлівасць недастатковая. Пладаносіць на 4—5-ы год. Плады вышэй сярэдняй велічыні (каля 150 г), круглавата-канічнай формы. Скурка светла-зялёная з цёмна-чырв. размытымі палосамі з сонечнага боку. Мякаць зеленаватая, сакавітая, прыемнага кісла-салодкага смаку. Збор пладоў у вер., захоўваюцца да сак.—красавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІПА́РАЎ Іосіф Мікітавіч (27.9.1924, в. Задарожжа Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 10.9.1994),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-рмед.н., праф. (1975). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1963 гал. хірург Віцебскага абл. аддзела аховы здароўя. З 1966 у Віцебскім мед. ін-це (у 1979—84 рэктар). Навук. працы па таракальнай хірургіі і вывучэнні рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях.
Тв.:
Обширные резекции кишечника. Мн., 1974 (разам з У.М.Велічэнкам);
Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. Мн., 1988 (разам з М.Р.Лудам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫПІ́ЦА, млечнік апушаны (Lactarius vellereus),
шапкавы базідыяльны грыб сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца зліп.павер. у хвойных і мяшаных лясах (часцей у ельніках).
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка спачатку плоская, потым лейкападобная з загнутым уніз хвалістым краем, дыяметрам 7—20 см, тонкаапушаная, сухая, белая, з бураватым адценнем. Мякаць з млечным сокам, белая, потым жаўтаватая, шчыльная, горкая на смак. Пласцінкі белаватыя, каротка-зыходныя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, гладкая, выш. да 7 см. Споры бясколерныя, авальныя. Ядомая. Гл.іл. да арт.Млечнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІП (англ. slip літар. — слізганне),
1) пад’ёмна-спускавое збудаванне для кіруемага механізаванага спуску суднаў на ваду (пад’ёму іх з вады) на суднавозных цялежках па рэйкавых пуцях, якія ўкладзены на нахіленай плоскасці. Падводная частка рэйкавых пуцей забяспечвае апусканне цялежак на глыбіню, дастатковую для пастаноўкі на іх (усплывання з іх) судна.
2) Падоўжны нахілены ўчастак верхняй палубы прамысл. судна, які паглыбляецца пад паверхню вады і абмяжоўваецца верт. бакавымі сценкамі. Служыць для пад’ёму з вады трала з уловам і інш. Пачынаецца ад ватэрлініі каля кармавога канца судна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СМАРГО́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ»,
жартоўная назва промыслу лавіць і дрэсіраваць мядзведзяў, заснаванага князямі Радзівіламі ў г. Смаргонь Гродзенскай вобл.; адна са школ бел.скамарохаў. Промысел існаваў з 17 ст. да пач. 19 ст. Маладых мядзведзяў спачатку вучылі танцаваць, для чаго іх саджалі (па 2—3) у спец. клетку, падагравалі ў ёй дно і прывучалі стаяць на задніх лапах і пераступаць з адной на другую пад удары бубна, потым вучылі барукацца, кланяцца. Сцэна з дрэсіраваным мядзведзем адлюстравана і ў батлейцы. выводзілі лялек — скамароха і мядзведзя, якіх называлі «смаргонскі вучыцель з вучнем» (1902, Міншчына).
амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і мікрабіялогіі. Чл.Нац.АН ЗША. Чл.-кар.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1952), мед. каледж ун-та Дж.Хопкінса (1956), дзе і працуе з 1967 (праф. мікрабіялогіі з 1973, праф. малекулярнай біялогіі і генетыкі з 1981). Навук. працы па вывучэнні ферментатыўных механізмаў сістэм рэстрыкцыі-мадыфікацыі, ферменталогіі генет. рэкамбінацый, механізмаў бактэрыяльных трансфармацый, генет. рэгуляцыі ў пракарыётаў і эўкарыётаў. Адкрыў рэстрыкцыйныя ферменты. Нобелеўская прэмія 1978 (разам з В.Арберам і Д.Натансам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БІН Уладзімір Мартынавіч (н. 12.9.1940, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Д-ртэхн.н. (1991), дацэнт (1979). Скончыў Тульскі політэхн.ін-т (1965). З 1969 у Бел.тэхнал. ін-це, з 1988 у Медыка-біятэхнал. НДІ, з 1994 на выкладчыцкай рабоце. Навук. працы па гідрадынаміцы і цепламасаабмене ў адна- і двухфазных патоках вадкасцей пры даследаванні энергетычных, хіміка-тэхнал. і мікрабіялагічных працэсаў і іх матэм. апісанні пры дапамозе дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі.
Тв.:
Тепломассообмен в пленочных течениях при осложненных условиях: (Приближ. методы расчета). Мн., 1994.