пазітро́ній

[ад пазі(трон) + (элек)трон]

фіз. кароткачасовая сістэма з пазітрона і электрона, падобная па структуры да атама вадароду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лу́па

(фр. loupe)

збіральная лінза ў аправе або сістэма лінз для разглядання дробных дэталей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

макрамарке́тынг

(ад макра- + маркетынг)

сістэма кіравання дзейнасцю прадпрыемстваў і арганізацый, заснаваная на прынцыпах маркетынгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аграмеліяра́цыя

(ад агра- + меліярацыя)

сістэма асушальных або арашальных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўрадлівасці глебы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энергасістэ́ма

(ад энергія + сістэма)

сукупнасць крыніц энергіі і ўстройстваў для яе перадачы і размеркавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАНЦЭ́ПЦЫЯ (ад лац. conceptio разуменне, сістэма),

пэўны спосаб разумення, успрымання чаго-н.; трактоўка і асн. пункт погляду на прадмет, з’яву; вядучая канструктыўная лінія розных відаў дзейнасці (маст., тэхн., паліт. і інш.).

т. 8, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

атле́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сістэма гімнастычных практыкаванняў, якія развіваюць сілу, спрыт, вынослівасць.

•••

Лёгкая атлетыка — від спорту, які ахоплівае хадзьбу, бег, скачкі, кіданне кап’я, дыска, штурханне ядра і пад.

Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманню цяжараў (штангі, гіры, гантэлі і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацэньваць — ацаніць.

2. Думка, меркаванне пра якасць, годнасць, значэнне каго‑, чаго‑н. Даць ацэнку.

3. Прынятае абазначэнне ступені ведаў і паводзін вучняў; адзнака. Паставіць ацэнку. Пяцібальная сістэма ацэнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нумара́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нумараваць. Нумарацыя старонак.

2. Лічбавае абазначэнне прадметаў, якія змяшчаюцца ў паслядоўным парадку. [Валя] хвалявалася, паднімаючыся на крутых ўсходах і прыглядаючыся да нумарацыі кватэр. Чорны.

3. Сукупнасць прыёмаў называння і абазначэння лікаў; сістэма злічэння. Дзесятковая нумарацыя.

[Лац. numeratio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

севазваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Сістэма паляводства з паслядоўным, перыядычным чаргаваннем пасяўных культур на адным і тым жа полі. Ён [Лемяшэвіч] сам раней меў не надта глыбокае ўяўленне аб севазвароце і, колькі ні чытаў пра гэта, ніяк не мог запомніць чаргаванне культур. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)