МАРГУ́НСКІ (Сцяпан Парфёнавіч) (6.1. 1912, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 26.12.1978),

бел. правазнавец. Чл.-кар. АН Беларусі (1953). Д юрыд. н. (1970), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1946), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) (1951). З 1945 у ЦК КПБ. З 1951 гал. вучоны сакратар прэзідыума АН Беларусі, з 1956 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Асн. навук. працы па пытаннях тэорыі і гісторыі станаўлення і развіцця бел. сав. дзяржаўнасці. Пад яго кіраўніцгвам выдадзена «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76).

Тв.:

Создание и упрочение белорусской государственности 1917—1922. Мн., 1958;

Государственное строительство БССР в годы восстановления народного хозяйства (1921—1925). Мн., 1966.

С.П.Маргунскі.

т. 10, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ЛЬЦЭР (Давыд Барысавіч) (н. 16.2.1925, г. Мазыр Гомельскай вобл.),

бел. гісторык-славіст. Д гіст. н. (1975), праф. (1977). Скончыў БДУ (1948). З 1951 выкладаў у Мінскай школе прафс. руху ВЦСПС. У 1954—92 дацэнт, праф. гіст. ф-та БДУ. У 1972, 1974, 1978 чытаў спец. курс у Сафійскім ун-це (Балгарыя). З 1992 жыве ў ЗША. Аўтар прац пераважна па гісторыі Балгарыі, сав.-балг. і бел.-балг. адносін у 19—20 ст.

Тв.:

Социалистической Болгарии — 20 лет. Мн., 1964;

Советско-болгарские отношения (1917—1935 гг.). Мн., 1975;

Национальной свободе Болгарии 100 лет. Мн., 1978 (разам з Й.​Тончавым);

Белоруссия и Болгария: Дружба вечная, нерушимая, 681—1981. Мн., 1981.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 10, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІША́ЕВА (Ніна Паўлаўна) (н. 1.1.1937, г.п. Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне паразіталогіі і вірусалогіі. Д біял. н. (1986). Скончыла БДУ (1959). З 1959 у Бел, НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1975 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні прыродных ачагоў трансмісійных вірусных інфекцый, распрацоўцы хіміятэрапеўт. прэпаратаў для прафілактыкі прыродна-ачаговых інфекцый, імуналогіі.

Тв.:

Явление регуляции гиперпаразитизма иммунитетом позвоночных (разам з В.​І.​Вацяковым, Т.​І.​Лабачовай) // Открытия, изобретения. 1987. № 31;

Достижения в этиотропном лечении вирусных гепатитов (разам з В.​І.​Вацяковым) // Мед. новости. 1996. № 10;

Проблема контроля за бешенством в различных регионах мира (разам з Л.​П.​Цітовым, А.​К.​Кажамякіным) // Постэкспозиционная профилактика бешенства в Республике Беларусь. Мн., 1998.

т. 10, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУ́РАХ (Валерый Іванавіч) (н. 14.2.1939, Мінск),

бел. вучоны ў галіне гігіены харчавання. Д мед. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Данецкі мед. ін-т (1966, Украіна). З 1985 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. З 1993 дырэктар Рэсп. навук.-практычнага цэнтра па экспертнай ацэнцы якасці і бяспечнасці прадуктаў харчавання. Навук. працы па выяўленні ксенабіётыкаў у прадуктах харчавання і іх сутачнай нагрузцы на арганізм, харч. і біял. каштоўнасці традыц. прадуктаў харчавання, узаемасувязі паміж захворваннем, нараджальнасцю, смяротнасцю і фактычным харчаваннем насельніцтва.

Тв.:

Спасибо зверю, птице, рыбе. Мн., 1982 (разам з Л.​І.​Сцякольнікавым);

Наш зеленый исцеляющий друг. Мн., 1985 (з ім жа);

Целебные кладовые природы. 2 изд. Мн., 1990 (з ім жа).

т. 11, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВУ́МЧЫК (Віктар Мікалаевіч) (н. 11.8.1946, г. Брэст),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д пед. н. (1995), праф. (1999). Скончыў Брэсцкі тэхнікум чыг. транспарту (1965), фіз. ф-т БДУ (1973). У 1973—99 працаваў у БДУ, з 2000 заг. кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці Бел. ун-та культуры. Даследуе праблемы пед. эрганомікі, вучэбнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, выкладання фізікі ў сярэдніх навуч. установах і ВНУ, этыкі педагога, феномена творчасці і выхавання творчай асобы і інш.

Тв.:

Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргономический подход). Мн., 1983 (разам з А.​М.​Саржэўскім);

Воспитание творческой личности Мн., 1998;

Этика педагога. Мн., 1999 (разам з Я.​А.​Саўчанка);

Перевоспитание как педагогическая иллюзия // Гуманіт.-экан. весн. 1999. № 2.

т. 11, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРКЕ́ВІЧ (Аркадзь Іосіфавіч) (н. 10.3.1929, в. Варонаўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1974), праф. (1977). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1951). Настаўнічаў. З 1955 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1965 у БДУ. Даследуе культуру мовы, стылістыку і граматыку бел. мовы. Аўтар кніг: «Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: (Структурна-семантычнае апісанне)» (1972), «Назоўнік: Граматычныя катэгорыі і формы» (1976), «Практычны курс сучаснай беларускай мовы» (1992), сааўтар «Курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Сінтаксіс» (1959), «Граматыкі беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—66) і інш.

Літ.:

Шакун Л.М. А.​І.​Наркевіч // Весн. БДУ. Сер. 4. 1989. № 1;

Цікоцкі М.Я. А.​І.​Наркевіч // Там жа. 1999. № 1.

І.​К.​Германовіч.

т. 11, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЧЫПУРЭ́НКА (Наталля Іванаўна) (н. 4.1.1946, Мінск),

бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д мед. н. (1993). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1970). З 1970 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Навук. працы па фундаментальных механізмах гіпаксіі, нейрадыстрафічнага працэсу і болевага сіндрому пры захворваннях нерв. сістэмы, распрацоўцы спосабаў іх фармалагічнага і немедыкаментознага лячэння.

Тв.:

Медиаторные взаимоотношения на спинальном и супраспинальном уровнях при хроническом болевом синдроме (у сааўт.) // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. 1988. №5 Содержание компонентов ренин-ангиотензин-альдостероновой системы и простагландинов серий E,F в различных органах после сшивания периферических нервов при лечении дегидратантами (разам з Г.​В.​Шарсцюк) // Патол. физиология и эксперим. терапия. 1996. №4.

т. 11, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́РУБАЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 19.7.1932, г. Туапсэ, Краснадарскі край, Расія),

бел. вучоны-юрыст; адзін з заснавальнікаў бел. навук. школы крыміналістыкі. Д юрыд. н. (1978), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). Працаваў следчым у органах пракуратуры. З 1976 нач. кафедры Мінскай Вышэйшай школы міліцыі. З 1992 у Акадэміі МУС Беларусі. Навук. працы па крыміналістыцы і юрыд. псіхалогіі, крыміналістычнай тактыцы і методыцы расследавання і прадухілення асобных відаў злачынстваў.

Тв.:

Психологические основы допроса. Мн., 1966;

Допрос в советском уголовном судопроизводстве. 2 изд. Мн., 1973;

Криминалистика. Мн., 1997 (разам з І.​С.​Андрэевым, Г.​І.​Грамовічам);

Тактика допроса на предварительном следствии. М., 1998;

Курс криминалистики. Мн., 2000 (з імі ж).

т. 12, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАКАПЕ́НКА (Мікалай Фёдаравіч) (н. 17.12.1923, в. Гейдзіна Аляксандраўскага р-на Данецкай вобл., Украіна),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1981), праф. (1985). Скончыў Харкаўскі аўтадарожны ін-т (1951). З 1952 дырэктар МТС, старшыня Плешчаніцкага райвыканкома, 1-ы сакратар Старобінскага райкома КПБ, сакратар Мінскага абкома КПБ. З 1976 у Бел. НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (у 1976—85 дырэктар). Навук. працы па праблемах навук.-тэхн. прагрэсу, эфектыўнасці, рэнтабельнасці і спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Распрацаваў тэарэт. асновы, механізм фарміравання і кіравання якасцю с.-г. прадукцыі ў рыначных умовах.

Тв.:

Специализация и рентабельность сельскохозяйственного производства. Мн., 1972;

Экономические проблемы качества сельскохозяйственной продукции. М., 1980;

Агропром: науч.-технич. прогресс и качество. Мн., 1988.

т. 12, с. 544

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫШЧЭ́ПА (Сяргей Леанідавіч) (н. 2.1.1956, г. Маладзечна Мінскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1996), праф. (2000). Скончыў Маскоўскі інж.фіз. ін-т (1979). З 1982 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па фізіцы звышправаднікоў і звышправадніковых нізкаразмерных структур, тэхналогіі вырабаў мікраэлектронікі. Даследаваў звышправаднікі 2-га роду і танкаплёначныя структуры на іх аснове, а таксама ўласцівасці звышправаднікоў пры наяўнасці магн. парадку тыпу спінавага шкла.

Тв.:

Новые эффекты в сверхпроводящих вихревых мостиках (разам з А.​М.​Лыкавым) // Физика низких температур. 1984. Т. 10, вып. 1;

Критические токи в слоистых структурах на основе ниобия (разам з В.​І.​Дзедзю, А.​М.​Лыкавым) // Журн. эксперимент. и теорет. физики. 1990. Т. 97, вып. 3.

т. 13, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)