растапы́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растапырыць.

2. у знач. прым. Рассунуты, расстаўлены ў розныя бакі, распасцёрты ўшыркі. Сядзеў за сталом [Хлор] усё такі ж набычаны, рукі з чорнымі растапыранымі пальцамі трымаў перад сабой. Мележ. Іголкі на.. [соснах] былі дробныя, растапыраныя; жаўцелі і церушыліся на мох. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўну́ючы,

1. Дзеепрысл. незак. ад раўнаваць.

2. (з адмоўем) у знач. пабочн. Надае значэнне прабачэння за грубае параўнанне, змякчае сэнс параўнання. Мазалі на руках зажылі скора, не раўнуючы, як на сабаку. Чарнышэвіч. — Панове! — імкнуўся прымірыць Лытка. — Чаго вы так усхадзіліся? Не раўнуючы, як куры на седале. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

садо́м, ‑у, м.

Бязладдзе, сумятня, гоман, крык. Яўхім пачаў біць вокны, посуду, гаршкі, перавярнуў начоўкі з рошчынай і рабіў страшны садом у хаце. Бядуля.

•••

Садом і гамора — тое, што і садом (ад назваў двух гарадоў старажытнай Палесяіны, якія, паводле біблейскай легенды, былі пакараны богам за грахі жыхароў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самакантро́ль, ‑ю, м.

Кантроль над самім сабой, назіранне за сваёй працай, паводзінамі, станам здароўя. Самакантроль спартсмена. □ У каго больш вытрымкі, розуму, самакантролю, упэўненасці, той перамагае. Няхай. Многія вершы [Танка] з’явіліся быццам у выніку аўтарскага самакантролю і пільнасці, праяўляемай у адносінах да ўласнага сэрца і сумлення. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасе́йка, ‑і, ДМ ‑сейцы, ж.

Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася. Табака-самасейка. □ Каля прызбы, дзе некалі быў агародчык, ужо вялікая мята, відаць, самасейка. Кулакоўскі. За год на гектары, у лепшым выпадку, прырастае тры кубаметры драўніны. А колькі займаюць хмызнякі ды бяроза-самасейка! Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свістапля́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Пра нястрымнае, бурнае праяўленне чаго‑н. Сёння дваццатае красавіка, а за акном такая свістапляска, што нос на вуліцу высунуць страшна: лепіць снег, а зверху яго дажджом налівае. Васілевіч. // Пра поўную неразбярыху ў чым‑н., з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарбо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Гіст. Гаспадарча-фінансавы. Скарбовая канцылярыя гетмана.

2. Уст. Які належаў казне, казённы; дзяржаўны. Хутарок быў пабудаваны .. па арандаванай скарбовай зямлі. Колас. На настаўнікі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка. Лобан. Ні за якія грошы не хацелі [людзі] на скарбовым полі класці сваю працу. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сучо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да сук; невялікі сук. Гнуткія галінкі білі нас па твары, вострыя сучкі чапляліся за адзенне, але мы спяшаліся далей. В. Вольскі.

2. толькі мн. (сучкі́, о́ў). У тэхніцы — кавалачкі драўніны ў папяровай масе.

•••

Ні сучка ні задзірынкі — вельмі гладка, без перашкод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табу́, нескл., н.

1. У першабытных пародаў — рэлігійная забарона на якое‑н. слова, дзеянне, прадмет, за парушэнне якой вінаваты нібыта караецца звышнатуральнымі сіламі. // перан. Наогул пра што‑н. забароненае.

2. У лінгвістыцы — забарона на ўжыванне пэўных слоў, абумоўленая сацыяльна-палітычнымі, гістарычнымі, культурнымі, этычнымі або эмацыянальнымі фактарамі.

[Палінезійскае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапля́к, ‑а, м.

Разм. Бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадою. Шукаць язёў трэба ў ямах пад абрывістымі берагамі, у вусцях ручаёў і рэчак, а таксама ў глыбокіх плёсах з заваламі карчоў і таплякоў. Матрунёнак. У круглым тупіку мая блешня зачапілася за тапляк на дне. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)