вынахо́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць вынаходлівага. Барацьба з хітрым і каварным ворагам патрабавала ад партызан, а тым больш ад разведчыкаў, выключнай кемлівасці і вынаходлівасці. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж.

Разм. Тое, што і колікі. [Леснічыха:] Я зелляў шмат маю і ўсім памагаю ад кашлю і колькі, ад усялякай колькі... Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад брыць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. У выразе: брыючы палёт гл. палёт.

3. Дзеепрысл. Незак. ад брыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракля́цце, ‑я, н.

Тое, што і праклён. — Пракляцце лютым катам ад мяне, Ад жонкі партызана перадай! Танк. О, пракляцце!.. За што мне Гэткі суджаны лёс? Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Збавіць ад няволі, прыгнёту, прымусу; даць волю. Калгасны лад разняволіць асобу чалавека, вызваліць яе ад індывідуалістычных імкненняў — сцвярджае [Чорны ў аповесці «Лявон Бушмар»]. Луфераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ad lib [ˌædˈlɪb] adv. (скар. ад лацін. ad libitum) экспро́мтам, спанта́нна, без падрыхто́ўкі;

He spoke entirely ad lib. Ён гаварыў без пад рыхтоўкі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

banana [bəˈnɑ:nə] n. bot. бана́н;

a bunch of bananas гро́нка бана́наў

♦

go bananas slang раззлава́цца да вар’я́цтва, звар’яце́ць ад зло́сці; зрабі́ць глу́пства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

belch [beltʃ] v.

1. (і)рва́ць, паку́таваць ад ірво́ты, ванітава́ць

2. выкі́дваць (агонь, дым і да т.п.); вывярга́ць (лаву, попел і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

C & W [ˌsi:ənˈdʌblju:] n. (скар. ад country and western) му́зыка ка́нтры, папуля́рная му́зыка ў сты́лі, які́ характэрны для паўднёвых і захо́дніх раёнаў ЗША

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

CSE [ˌsi:esˈi:] (скар. ад Certificate of Secondary Education) (у Брытаніі) экза́мен на атрыма́нне пасве́дчання аб няпо́ўнай сярэ́дняй адука́цыі, які́ існаваў да 1988 го́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)