кра́сны, -ая, -ае; -сен, -сна і -сна́ (нар.-паэт.).

Прыгожы.

Не радзіся к., а радзіся шчасны (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кружэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Дыск з гукавым запісам для прайгравальніка, патэфона і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыва́ўнік, -у, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам.

|| прым. крыва́ўнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

макаро́на, -ы, ж.

Харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак.

|| прым. макаро́нны, -ая, -ае.

Макаронная фабрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мані́цы, -ніц і -аў.

Мужчынскія калівы канапель, а таксама валакно, якое атрымліваецца з іх.

|| прым. мані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мармела́д, -у, М -дзе, м.

Цукеркі з фруктова-ягаднага соку, жэлейных рэчываў і цукру.

|| прым. мармела́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марфі́н, -у, м.

Наркатычны і болесуцішальны сродак, што здабываецца з млечнага соку опійнага маку.

|| прым. марфі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ршавы, -ая, -ае.

1. гл. марш¹.

2. Які адпраўляецца для папаўнення дзеючай арміі з запасных войск.

Маршавая рота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махе́р, -у, м.

Шэрсць коз ангорскай пароды або выраб з гэтай шэрсці.

|| прым. махе́равы, -ая, -ае.

М. шалік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мельхіёр, -у, м.

Сплаў медзі з нікелем і некаторымі іншымі элементамі серабрыста-белага колеру.

|| прым. мельхіёравы, -ая, -ае.