запатрабава́нне, -я, н.

1. Патрабаванне афіцыйнага растлумачэння па якой-н. справе.

Даць з. ва ўстанову.

2. мн. Неабходнасць, патрэбы.

Культурныя запатрабаванні працоўных.

Да запатрабавання — пра карэспандэнцыю, якая выдаецца на пошце па патрабаванні адрасата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запатрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бава́ны; -бу́й; зак., каго-што (афіц.).

1. Патрабаваць прад’яўлення, прысылкі чаго-н.

З. выпіску з пратакола пасяджэння.

2. Выклікаць куды-н.

З. сведкаў.

3. Прад’явіць патрабаванне на выдачу чаго-н.

З. багаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запатэнтава́ць гл. патэнтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; запо́ўз, -паўзла́, -ло́; -зі́; зак.

1. Забрацца куды-н. паўзком.

З. пад канапу.

2. Адпаўзціся куды-н. далёка.

З. ў лес.

|| незак. запаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запаўне́нне гл. запоўніцца, запоўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запаўня́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Рэчыва, якое дабаўляецца ў вяжучую масу і не раствараецца ў ёй.

Запаўняльнікі для бетонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запаўня́цца гл. запоўніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запаўня́ць гл. запоўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запа́хнуць, -ну, -неш, -не; -па́х, -хла; зак.

Пачаць пахнуць.

Запахла дымам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запаце́лы, -ая, -ае.

Вільготны ад асеўшай пары.

Запацелае акно.

|| наз. запаце́ласць, -і, ж.