1. Пакаранне, спагнанне. Не зважаючы на ўсю сваю пераканаўчасць, гэты выпрабаваны сродак ушчунку [пужкаю па пятах] не дапамог: хвароба была загпана ў сярэдзіну.Лужанін.[Маці] сказала якраз пра тое, пра што я думаў: — Які з яго настаўнік! Ён жа дзіця яшчэ. А малыя ж вунь якія гарэзы! На іх ушчунак патрэбен.Якімовіч.
2. Дакор, папрокі. [Служанка:] — Бегаеш, таўчэшся за якіх-небудзь няшчасных восем рублёў у месяц, і яшчэ колькі ўшчункаў ды папрокаў атрымаеш.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́раша,
1.Прысл.да харошы (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык.Пра прыемныя абставіны. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна!Колас.Хораша ў чэрвеньскім лесе!Мележ.
3.безас.узнач.вык., каму. Пра пачуццё ўнутранага задавальнення, зведанага кім‑н. Хораша сэрцу ў прасторах-вышынях, Хораша ў садзе сваім салаўю!Лось.Твар старой хвілінку заспакоены: ёй хораша, што нават і Федзька, інжынер, з Брэста прыехаў.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчамі́цца, шчамлюся, шчэмішся, шчэміцца; незак.
Разм. Лезці, пралазіць і пад. з вялікімі намаганнямі куды‑н. праз што‑н. вузкае. Праз дзірку ў плоце натужліва шчэміцца ў двор чыёсьці рудое свінчо.Хадановіч.//перан. Лезці, настойліва напамінаць пра сябе (пра думкі). [Макарка:] — Думкі ўсялякія шчэмяцца ў галаву.Сабаленка.//перан. Умешвацца ў што‑н. [Стафан:] — Таму што дзе ж праўда? Я нікога не зачапіў. Я ніколі не шчаміўся ў іхнія справы, трымаўся звычаю, а звычай забараняе забіваць упяцёх аднаго.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́ны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека). На маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры.А. Вольскі.// Малалетні (пра дзяцей, падлеткаў — удзельнікаў якіх‑н. гурткоў, аматараў якога‑н. віду мастацтва і пад.). Юны тэхнік. Юны натураліст.//перан. Які толькі што з’явіўся, нядаўна пачаў існаваць, дзейнічаць і пад. Вечарамі самы юны горад нашай рэспублікі заліты электрычнымі агнямі.Грахоўскі.
•••
Юны ленінецгл. ленінец.
Юны піянер — тое, што і піянер (у 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клапаці́цца
1. (турбавацца) sich sórgen, besórgt sein (абчым-н. um A);
2. (выяўляцьклопат) sórgen vi, Sórge trágen* (пракаго-н., што-н. für A); sich kümmern (um A); pflégen vt (даглядацькаго-н., што-н.);
клапаці́цца пра сям’ю für die Famíli¦e sórgen;
клапаці́цца пра гаспада́рку die Wírtschaft besórgen;
3. (старацца, увіхацца) sich bemühen; sich (D) Mühe gében*; sich befléißigen; (старацца з усіх сіл) álles dránsetzen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гну́сныігню́сны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які выклікае агіду; брыдкі, гадкі. Гнусная лаянка. Гнусны ўчынак.// Подлы, здольны тварыць гадасці (пра чалавека). Легенда народа стварыла Іуду,.. Як гнусную постаць прадажнага бруду.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гра́матка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Памянш.да грамата (у 3 знач.); пісьмо, пасланне. [Летапісец] спісвае ўсё ад слова і да слова з даўнейшых граматак пра долю Магілёва.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біяло́гія, ‑і, ж.
Комплекс навук пра жыццё як асобую форму руху матэрыі, што гістарычна ўзнікла з нежывой прыроды. //чаго. Сукупнасць прыродных асаблівасцей жыцця і развіцця раслінных або жывёльных арганізмаў. Біялогія пшаніцы.
[Ад грэч. bíos — жыццё і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бла́жыць, безас.незак.
Разм.Пра стан млоснасці, моташнасці. Ад гары і чад у яго [Выжлятніка] пачынала блажыць; мітусілася ўваччу.Пташнікаў.Было горка, пагана ў роце: ад «Паміру» ледзь не блажыла.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́даўка, ‑і, ДМ ‑даўцы; Рмн. ‑давак; ж.
Разм.лаянк.Пра жанчыну, учынкі якой выклікаюць агіду, асуджэнне. [Лабыш:] О, пакуль мы думалі, гадалі, дык гэта гадаўка жывым багажом абзавесціся ўспела.Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)