Жаро́цце ’спёка’ (драг., Нар. словатв., 144). Параўн. укр. жарота ’тс’. Ад. жа́рыць1 (гл.) з суфіксам ‑оцце па мадэлі, адзначанай у словах плюхоцце, гарацце́ (Сцяц., Афікс. наз., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паскоціна ’адгароджанае месца для жывёлы’ (целях., ДАБМ, 785). Да па і skot‑ > скаці́на (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑а з лакальна-прасторавым значэннем гл. Сцяцко, Афікс. наз., 155–156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасліжава́ць ’пашліфаваць’ (віл., Сл. ПЗБ). Утворана ад па і сліж(ак) ’лагі’ (гл.) пры ад’ідэацыі ’слізкі’. Магчыма, у арыгінале не зусім дакладна пададзена значэнне слова (дзерава пасліжаваць трэба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паспо́раваць ’прыспешваць’ (навагр., Сл. ПЗБ). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па (< прасл. po‑) ад прыметніка sporъ > ц.-слав. споръ ’багаты, пышны’, рус. спорый, укр. спбрий ’хуткі’, бел. спорны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасрэ́дны ’невысокі па якасці, звычайны’ (ТСБМ). Калька з рус. посредственный пры ад’ідэацыі польск. pośredni ’ускосны’, ’сярэдні’, ’дапаможны’. Мае кніжны характар. Параўн., аднак, серб.-харв. по̀средан ’пасрэдны’, ’сярэдні’, ’ускосны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасюта́ць ’згубіць што-н. па дурноце, недагляду’ (Калосьсе, 1938, 4). Літуанізм. Параўн. літ. pa‑siūsti ’ашалець, уз’юшыцца’ (Вяржбоўскі, 879; Урбуціс, Baltistica, 1969, 5 (1), 67; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паты́лак ’задняя частка галавы’ (гом., Мат. Гом.). Рус. поты́лок ’удар па патыліцы’; пск., цвяр. ’патыліца, карак у скаціны’, серб.-харв. по̀тиљак ’патыліца’. Прасл. архаізм роtуlъкъ. Да тыл (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашыбну́ць у выразе ліха яго пашыбі! ’ударыць’ (пух., Сл. ПЗБ; Грыг.). Да па (< прасл. po‑) і шыбиць ’біць, удараць, кідаць’ (гл.) > прасл. šibati (Фасмер, 4, 435; Махэк₂, 607).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашы́цца ’пабегчы’, ’падлезці’, ’панамятацца (пра снег)’ (ганц., Сл. ПЗБ). Укр. поши́тися ’лезці, праслізгваць, нырнуць’, польск. pomknąć ’паімчацца’, ’убіцца, зашыцца паміж чым-н.’ Да па і шыць, шы́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператрун ’эстрагон, Artemisia dracunculus L.’ (Дэмб. 1). З назвы іншай расліны Pyrethrum (< ст.-грэч. πυρεθρον), якая цяпер па-лацінску называецца Tanacetum L. ’гііжма’ і таксама ужываецца як прыправа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)