запамята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і запомніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак.

1. над чым. Устанавіць сваю ўладу, панаванне.

Настаў такі час, калі бедната запанавала.

2. Пачаць бяздзейнае, панскае жыццё.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, устанавіцца.

Запанавала цішыня.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Зрабіцца пануючым, пераважным.

У вершах запанавала задумлівая элегія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запане́лы, -ая, -ае.

Тое, што і распанелы.

|| наз. запане́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тое, што і распанець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запанібра́та, прысл. (разм.).

Як з роўным; проста, бесцырымонна.

Быць з кім-н. з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запанікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак.

Пачаць панікаваць, упасці ў паніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

за́пар, прысл. (разм.).

Непасрэдна адзін за адным, без пропуску.

Пяць дзён з. ішоў дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запаро́жац, -жца, мн. -жцы, -жцаў, м.

Казак з Запарожскай Сечы — украінскага казацкага войска 16—18 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запарушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., што.

1. Забрудзіць, пашкодзіць чым-н., што трапіла ў сярэдзіну.

З. вушы.

2. Прысыпаць, зацерушыць.

Снег запарушыў зямлю.

Вока не запарушыць каму (разм.) — пра ціхага, бяскрыўднага чалавека.

|| незак. запару́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запаршы́вець гл. паршывець.