1. Ступень скорасці руху каго‑, чаго‑н. або распаўсюджання чаго‑н. Хуткасць палёту. Хуткасць святла. Хуткасць гуку. □ Ехалі з хуткасцю шэсцьдзесят кіламетраў у гадзіну.Гурскі.Поезд раптам здрыгануўся, зноў заляскаў буферамі, .. а потым марудна пачаў набіраць хуткасць.Кулакоўскі.
2. Ступень скорасці, з якой адбываецца якое‑н. дзеянне, працэс. Хуткасць рэзання. Хуткасць стральбы. □ Асаблівы непакой выклікаў той факт, што хуткасць асядання такой вялікай плошчы паверхні зямлі ўсё больш і больш паскараецца.Матрунёнак.
3. Ступень скорасці дастаўкі грузаў. Адправіць груз малой хуткасцю.
4. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, якая залежыць ад парадку ўзаемадзеяння дэталей каробкі скорасцей. Уключыць хуткасць. □ [Ячны:] — Эй ты, Ластаўка! Трэцюю хуткасць уключым. Пайшла!..Брыль.Так, ці даўно.. [Чыкуноў] як аб вялікім дасягненні пісаў вось аб гэтай канструкцыі механізма пераключэння хуткасці станка?Васілёнак.
5. У механіцы — адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу. Раўнамерная хуткасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́кус2
(ням. Hokuspokus)
1) лоўкі прыём, заснаваны на падмане зроку, увагі пры дапамозе хуткага і ўмелага руху, спрыту (напр. картачны ф.);
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
эне́ргія
(гр. energeia = дзеянне, дзейнасць)
1) мера руху матэрыі і яе здольнасць выконваць работу (напр. сонечная э., ядзерная э.);
2) рашучасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты (напр. працаваць з энергіяй).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Свірчэ́ць ‘утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад.’, свірча́ць ‘цвыркаць’ (Нас.), свыршя́ты ‘тс’ (драг., З нар. сл.), свыршы́ты (Клім.). Укр.цвірчати́, цві́ркати, рус.сверча́ть, дыял.сверша́ть, польск.ćwierczeć, ćwierkać ‘цвыркаць’, в.-луж.šwórknyć ‘муркаць, свісцець’, н.-луж.šwarcaś, šwarkaś ‘тс’, šwyrcaś ‘свісцець, гусці’, чэш.svrčeti, cvrčeti ‘цвыркаць’, славац.svrčať ‘тс’, серб.-харв.цвр́чати ‘шчабятаць’, славен.cvrčáti, cvŕkati, cvr̂kam ‘пранізліва крычаць, трашчаць, шчабятаць’, балг.цвърча́ ‘шчабятаць’. Ад гукапераймальнай асновы *svьrk‑/*cvьrk‑ з рознымі экспрэсіўнымі нарашчэннямі (Фасмер, 3, 574 і наст.; Борысь, 107). Роднасныя літ.švìrkštu, švìrkšti ‘гусці, свісцець, пішчаць’, švar̃kšti, švarkšciù ‘кракаць’, лат.svir̃kstêt ‘патрэскваць, свісцець’; гл. Праабражэнскі, 2, 258; Міклашыч, 305, 330; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1161. Параўн. цвыркаць, чыркаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцяня́цца ’сноўдацца, бадзяцца, цягацца, шлындацца’ (Ласт.), сціня́цца ’хадзіць, як прывід’ (Барад.), сюды ж, відаць, сцяна́цца ’бадацца’: карова сьценаецца (навагр., ЛА, 1), сцяну́цца ’крануцца, варухнуцца’ (слуц., Жыв. НС; Янк. 1; Мат. Гом.), сцену́цца ’здрыгануцца, сцепануцца’ (ТС), сцяну́ць ’патрэсці’ (Мат. Гом.). Параўн. укр.стена́тися ’ўздрыгваць, калыхацца, хістацца’, стену́тися ’кінуцца, рушыць’, ’разгубіцца, збянтэжыцца’. Няясна; Мяркулава (Этимология–1975, 55) дапускае для падобных слоў са значэннем руху захаванне асновы і.-е.*ten‑ ’цягнуць і пад.’, параўн. рус.дыял.тять ’ісці’, для якога маюцца паралелі за межамі славянскіх моў: лац.tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл.tēit ’ідзе’ < *tenti (стары каранёвы аорыст) і пад. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 408. Не выключана сувязь са сцень ’прывід’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУ́РБІС (Аляксандр Лаўрэнавіч) (псеўд.Стары Піліп; 20.10.1885, Вільня — 20.3.1922),
дзеяч бел.нац.-вызв.руху. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), чл. яе ЦК. У ліст.—снеж. 1905 пад яго кіраўніцтвам ў Мейшагольскай вобл. Віленскага пав. ўзнікла «Мейшагольская рэспубліка». З пач. 1906 у Мінску вёў агітацыю і арганізоўваў забастоўкі рабочых-сталяроў Мінска і с.-г. рабочых Навагрудскага пав. У жн. 1906 арыштаваны і да 1909 зняволены ў турме. Пасля працаваў у Віленскім т-ве сельскай гаспадаркі, з 1915 — у Нар. банку ў Маскве. У 1917 узначальваў Маскоўскую арг-цыю БСГ. У 1918 консул Бел.Нар. Рэспублікі ў Маскве. З лют. 1919 у ВСНГ РСФСР, з мая 1919 у Наркамземе Літ.-Бел. ССР. У 1920 удзельнічаў у выданні газ. «Савецкая Беларусь». У 1921 уступіў у Камуніст. партыю. З ліп. 1921 нам. наркома замежных спраў БССР, адзін з арганізатараў Т-ваЧырв. Крыжа БССР. Чл.ЦВКБССР у 1921—22. Выступаў у абарону самастойнасці Сав. Беларусі, яе тэр. цэласнасці, культ.-духоўнай самастойнасці. Прапагандаваў неабходнасць кансалідацыі ўсіх плыняў бел.нац.руху, у т. л. на эміграцыі. Яго ідэі, погляды і дзейнасць паўплывалі на фарміраванне дзярж. палітыкі БССР у 1920-я г., спрыялі ўзбуйненню тэр.БССР. Аўтар навук. працы «Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі» (1920, апубл. ў 1922), арт. «Кароткі агляд беларускага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху» (апубл. 1921). Вядомы як акцёр, чытальнік і рэжысёр, адзін са стваральнікаў бел.прафес. тэатра. Удзельнічаў у рабоце Першай бел. трупы І.Буйніцкага, Бел.муз.-драм. гуртка ў Вільні. Паставіў спектаклі «Па рэвізіі» (1906) і «Пашыліся ў дурні» (1910) М.Крапіўніцкага, «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (1915).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАМАРКСІ́ЗМ,
сукупнасць філас., сацыялаг. і паліт. ідэй, канцэпцый, тэорый, аўтары і прадстаўнікі якіх звярталіся да вучэння К.Маркса з мэтай абнаўлення яго поглядаў ва ўмовах грамадскай і паліт. рэчаіснасці 1930—80-х г. Прадстаўнікі Н. спалучалі асобныя элементы сац.-філас. поглядаў К.Маркса і У.І.Леніна з палажэннямі неагегельянства, ніцшэанства, філасофіі жыцця, экзістэнцыялізму, неафрэйдызму, розных адценняў анархізму і інш.філас. плыняў. У Н. адрозніваюць 2 процілеглыя кірункі: дыялектычна-гуманістычны і сцыентыстычны. Першы з іх грунтуецца на трактоўцы асобы як суб’екта гіст. дзеяння і ўключае шэраг філас., філас.-этычных, філас.-эстэтычных, філас.-псіхал. плыняў: франкфурцкую школу (Т.Адорна, Ю.Габермас, М.Хоркхаймер), фенаменалагічны марксізм (Э.Пачы, П.Піконе), экзістэнцыялістычны марксізм Ж.П.Сартр, М.Мерло-Панці); фрэйдамарксізм (Г.Маркузе, Э.Фром); групу югасл. філосафаў «Праксіс» (С.Маркавіч, Г.Петравіч) і інш. Сцыентыстычны кірунак Н. прадстаўляюць філас. плыні, у межах якіх разглядаецца праблематыка тэорыі пазнання і навукі (Л.Альцюсер, Г. дэла Вольпе). Да Н. далучыліся некат. тэарэтыкі антыкаланіяльнага нац.-вызв.руху (С.Амін), крытычныя сацыёлагі (Ч.Р.Мілс, Н.Бірнбаўм), некат. ідэолагі фемінісцкіх рухаў. У неамарксісцкай інтэрпрэтацыі малады К.Маркс у якасці «філас. антраполага» проціпастаўлены сталаму — аўтару «Капітала», дзе чалавечая асоба ўжо выпадае з яго поля зроку. Марксава бачанне гуманізму ў іх канцэпцыях звузілася да індывіда; марксісцкая дыялектыка распаўсюджвалася толькі на сац. працэсы; катэгорыі прадукцыйных сіл і вытв. адносін саступалі месца паняццям працы і інтэракцыі (узаемадзеяння); вучэнню Маркса пра сусветна-гістарычную місію пралетарыяту проціпастаўлялася канцэпцыя пра інтэграцыю рабочага класа ў капіталіст. сістэму. Радыкальныя ідэі Н. ў 2-й пал. 1960-х г. былі ўспрыняты ўдзельнікамі «руху новых левых» («крытычная інтэлігенцыя», моладзь, студэнцтва, навучэнцы), у канцы 20 ст. водгукі Н. адчуваюцца ў ідэалогіі руху «зялёных» у канцэпцыі экалагічнага сацыялізму і інш.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АРА́БІ-ПАША́, Урабі-паша Ахмед (1839—21.9.1911), адзін з кіраўнікоў нац.-вызв.руху ў Егіпце ў 1879—82. Палкоўнік. У вер. 1881 узначаліў паўстанне каірскага гарнізона, у выніку якога створаны егіп.нац. ўрад. Ваенны міністр. У час англа-егіпецкай вайны 1882 кіраваў егіп. арміяй супраць англ. інтэрвенцыі. Пасля паражэння (снеж. 1882) прыгавораны да пакарання смерцю (заменена пажыццёвай ссылкай на в-аў Цэйлон). У 1901 памілаваны.
аб’яднанне краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Створана ў 1989. Уваходзяць (1995): Аўстралія, Бруней, ЗША, Інданезія, Канада, Кітай, Малайзія, Мексіка, Новая Зеландыя, Папуа-Новая Гвінея, Паўд. Карэя, Сінгапур, Сянган (Ганконг), Тайвань, Тайланд, Філіпіны, Чылі, Японія. Асн. мэты: лібералізацыя гандлю, інвестыцый, руху капіталаў і тэхналогій. Вышэйшы орган — Канферэнцыя кіраўнікоў урадаў. Штаб-кватэра ў Сінгапуры.