ГІЯЦЫ́НТАВА Соф’я Уладзіміраўна (4.8.1895, Масква — 12.4.1982),
руская актрыса, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1955). З 1911 актрыса 1-й Студыі МХТа (з 1924 МХАТ 2-і), з 1938 актрыса і рэжысёр Маскоўскага т-ра імя Ленінскага камсамола (у 1951—57 маст. кіраўнік). Педагог Бел.драм. студыі ў Маскве (1921—26). Актрыса шырокага творчага дыяпазону, высокай сцэн. культуры. Дасканала валодала мастацтвам псіхал. аналізу ролі: Марыя («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Нора («Нора» Г.Ібсена; рэж., разамз І.Бярсеневым), Жэнеўева («Маленне пра жыццё» Ж.Дэваля); Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І.Папова), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава, рэж., разамз А.Пялевіным) і інш.З 1946 здымалася ў кіно: «Клятва» (Дзярж. прэмія СССР 1947), «Сям’я Ульянавых», «Падзенне Берліна», «Няскончаная аповесць» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ТЫШ Мікалай Іванавіч (23.4.1941, в. Крупа Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). З 1979 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 у Нац. ін-це адукацыі (з 1992 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах гісторыі, філасофіі і сацыялогіі адукацыі і яе ўзаемасувязі з культурай, навукай, эканомікай і духоўным развіццём грамадства; метадалогіі адукацыйных сістэм і працэсаў.
Тв.:
Труд и профессиональная подготовка молодежи. Мн., 1987;
Образование на рубеже веков. Мн., 1994;
Развитие профессионального образования в ФРГ: Уроки для Беларуси. Мн., 1997 (разамз У.І.Андрэевым);
На шляху да «адукацыйнага грамадства». Мн., 1997;
Уводзіны ў філасофію адукацыі. Мн., 1998 (разамз Т.М.Буйко, У.Р.Бондаравым).
амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Нац.АН ЗША (1965). Скончыў Калумбійскі ун-т (1948), дзе працаваў у 1951—79 (з 1958 праф.). З 1978 у Нац. паскаральнікавай лабараторыі, з 1989 у Чыкагскім ун-це, з 1992 у Ілінойскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і элементарных часціц. Разамзінш. адкрыў доўгажывучы нейтральны каон (1956), мюоннае нейтрына (1962), эпсілон-часціцу і зачараваны (ніжні) кварк (1977). Пад яго кіраўніцтвам сінтэзавана ядро антырэчыва — антыдэйтрон (1965). Нобелеўская прэмія 1988 (разамз М.Шварцам і Дж.Штэйнбергерам).
Тв.:
Рус.пер. — Наблюдения в физике частиц: от двух нейтрино к Стандартной модели // Успехи физ. наук. 1990. Т. 160, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬВОЎ (Lwoff) Андрэ Мішэль (8.5. 1902, Алье, Францыя — 1994),
французскі генетык і мікрабіёлаг. Чл.Франц.АН (1977). Замежны чл.АМНСССР (1967), Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва. Прэзідэнт міжнар. асацыяцыі мікрабіял. т-ваў (1962—70). Сын эмігрантаў з Расіі. Скончыў Парыжскі ун-т (1921). З 1921 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы, з 1959 праф. Парыжскага ун-та, з 1969 дырэктар Нац. ін-та даследаванняў раку. Навук. працы па роставых фактарах мікробаў, фізіялогіі вірусаў, індукцыі і рэпрэсіі ферментаў. Даказаў (разамз А.Гутман) спадчынную прыроду лізагеніі, адкрыў здольнасць ультрафіялетавых прамянёў індуцыраваць развіццё прафага; зрабіў уклад у вучэнне аб латэнтных вірусных інфекцыях. Яго даследаванні пакладзены ў аснову тэорыі рэгулявання сінтэзу бялку. Нобелеўская прэмія 1965 (разамз Ф.Жакобам і Ж.Мано).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯЧЭ́НАК Алег Георгіевіч (н. 11.12.1936, С.-Пецярбург),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1973), праф. (1975). Скончыў Ленінградскі ун-т (1959). З 1966 у Бел.тэхнал. ін-це (у 1973—79 заг. кафедры). З 1979 у Магілёўскім тэхнал. ін-це (у 1979—86 рэктар, заг. кафедры). Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы газападобных галагенідаў рэдказямельных і рэдкіх элементаў, даследаванні асаблівасцей працэсаў паратварэння гэтых злучэнняў, устойлівасці іх каардынацыйных злучэнняў з аміякам і малекуламі вады. Распрацаваў метады ацэнкі нявызначаных тэрмадынамічных велічынь, разліку высокатэмпературных хім. раўнаваг з удзелам газавай фазы.
Тв.:
Галогениды редкоземельных элементов низшей степени окисления (разамз Г.І.Новікавым) // Успехи химии. 1964. Т. 33, № 6;
Образование и устойчивость низшего оксихлорида фосфора (разамз Г.П.Дудчык) // Докл.АНСССР. 1978. Т. 241, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЭР (Porter) Джордж (н. 6.12.1920, г. Стэйнфарт, Вялікабрытанія),
англійскі фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Замежны чл.Рас.АН (1988). Вучыўся ва ун-це г. Лідс і Кембрыджскім ун-це (1938—41). З 1945 у Кембрыджскім, з 1955 у Шэфілдскім ун-тах. З 1963 праф., у 1966—85 дырэктар Каралеўскага ін-та Вялікабрытаніі, адначасова ў 1968—72 прэзідэнт Міжнар.к-та па фотабіялогіі. Навук. працы па даследаванні быстрых фотахім. рэакцый у газавай і кандэнсаванай фазах. Стварыў устаноўку імпульснага фатолізу (разамз Р.Дж.Р.Норышам; 1950) і адну з першых установак імпульснага лазернага фатолізу. Даследаваў механізм першасных фотахім. рэакцый на мадэльных сістэмах фотасінтэзу. Устаноўлены медаль імя П. (1986) за лепшыя працы па фотахіміі. Нобелеўская прэмія 1967 (разамз Норышам і М.Эйгенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЭ́ТНІКАЎ Сяргей Васілевіч (н. 22.7.1949, Гродна),
бел. палітолаг. Д-рпаліт.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1972). З 1982 у БДУ (з 1993 заг. кафедры, у 1995—96 прарэктар). З 2000 дырэктар Ін-та дзярж. кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па метадалогіі і метадах паліталогіі, аналізе паліт. працэсаў, публічнай палітыкі, дзярж. кіравання.
Тв.:
Политология в Республике Беларусь: Теоретико-методол. и прикладные аспекты. Мн., 1999;
Системный подход как методология анализа публичной политики. Мн., 2000 (разамз Н.А.Антановіч);
Государственная политика и управление в Республике Беларусь. Мн., 2001 (з ёй жа);
Методология и методы анализа государственной политики и управления. Мн., 2001 (разамз Н.А.Антановіч, Б.Я.Мігасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯВЕ́РЫКАЎ Валерый Мікалаевіч (18.1.1947, г. Балтыйск Калінінградскай вобл., Расія — 22.7.1997),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі, з 1993 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нелінейных палярызацыйных з’явах у спектраскапіі і лазернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю аптычных рэзанатараў і лазерных сістэм з улікам дынамікі стану палярызацыі выпрамянення, развіў тэорыю стацыянарных і дынамічных палярызацыйных з’яў у газавых лазерах з анізатропнымі рэзанатарамі. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Лазеры с анизотропными резонаторами. Мн., 1988 (разамз А.П.Вайтовічам);
Decay rate of the electromagnetic field polarization in a vector laser (разамз А.П.Вайтовічам, А.М.Кульмінскім) // Journal of opties B: Quantum and Semiclassical Optics. 1998. Vol. 10. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРЭ́НЧЫК Аляксандр Сямёнавіч (н. 14.8.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі лесанарыхтовак. Канд.тэхн.н. (1984), дац. (1986). Акад.Бел.інж. акадэміі (2001). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1972). З 1973 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1988—91 дэкан, з 1991 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі высечак гал. карыстання і стварэнні абсталявання для іх правядзення. Распрацаваў тэарэт. асновы патокаў лесанарыхтовак з улікам нераўнамернасці іх функцыянавання, новага кірунку рэсурсазберагальных высечак. Адзін з аўтараў адукацыйных стандартаў у галіне лясной гаспадаркі і прыродакарыстання.
Тв.:
Заготовка сортиментов на лесосеке: Технология и машины. М., 1993 (разамз А.В.Жукавым, І.К.Евінем);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТУ́РА Міхаіл Паўлавіч (н. 16.5.1950, в. Клюкавічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфарм. тэхналогій і выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (2004), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1975). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1987 дэкан ф-та, з 1998 прарэктар, з 2000 рэктар). Навук. працы па матэм. метадах аптымальнага кіравання, аналізе і сінтэзе нелінейных стахастычных дыскрэтных сістэм кіравання.
Тв.:
Теория электрических цепей: Установившиеся процессы в линейных электрических цепях. Мн., 1999 (разамз А.П.Курулёвым, А.П.Кузняцовым);
Дискретные системы с фазовым управлением. Мн., 2002;
Теория электрических цепей: Неустановившиеся процессы в электрорадиотехнических цепях. Мн., 2003 (разамз А.П.Курулёвым, А.П.Кузняцовым).