СКАНДЫНА́ЎСКІ ПАЎВО́СТРАЎ Самы вялікі ў Еўропе, наПнЗ мацерыка. Даўж. каля 1900 км, шыр. да 800 км, пл. каля 800 тыс.км². Абмываецца Баранцавым, Нарвежскім, Паўн., Балт. морамі, іх залівамі і пралівамі. Зах. і паўн. берагі высокія, стромкія, фіёрдавага тыпу, усх. і паўд. — нізкія, пераважна скалістыя, шхернага тыпу, на асобных участках плоскія, пясчаныя; моцна парэзаныя. Уздоўж узбярэжжаў — шматлікія астравы і скалы. Зах. і цэнтр. часткі паўвострава займаюць Скандынаўскія горы (г. Гальхёпіген, 2469 м), усх. схілы якіх пераходзяць у плато Норланд выш. 400—700 м. Уздоўж Балт.м. размешчана Сярэдняшведская нізіна з вял. азёрамі, марэннымі і озавымі падняццямі; наПд — купалападобнае ўзв. Смоланд (выш. да 377 м), прыморскія нізіны. У геал. адносінах С.п. належыць да Балтыйскага шчыта і зоны каледонскай складкавасці. У плейстацэне С.п. быў цэнтрам зледзянення Еўропы. Захаваліся шматлікія марэнныя грады, друмліны, озы і інш. формы ледавіковага рэльефу, у высакагор’ях — ледавікі. Карысныя выкапні: жал., малібдэнавыя, тытанавыя, медныя, уранавыя, марганцавыя руды, поліметалы. Клімат С.п. пераважна ўмераны, наПн — субарктычны; на яго ўздзейнічае Паўн.-Атл. цёплае цячэнне. НаЗ клімат умераны марскі з мяккай зімой (сярэдняя т-растудз. ад -4 °C да 2 °CнаПд) і халаднаватым летам (ад 10 °CнаПн да 14 °CнаПд), вялікай вільготнасцю (1000—3000 мм за год). НаУ клімат пераходны да кантынентальнага. Зіма марозная (-15 °CнаПн, -5 °CнаПд), лета ўмерана цёплае (да 17 °C у ліп.наПд). Ападкаў ад 400 да 800 мм за год. Рачная сетка С.п. густая. Рэкі кароткія, з парогамі і вадаспадамі, багатыя гідраэнергет. рэсурсамі; найб. буйныя — Глома, Торніяёкі, Далельвен, Онгерманельвен, Кларэльвен. Шматлікія азёры тэктанічнага, ледавіковага і змешанага паходжання: Венерн, Ветэрн, Меларэн, Ельмарэн. У раслінным покрыве пераважаюць хваёвыя лясы. На крайняй Пн — зона тундраў; Пд паўвострава — у зоне мяшаных лясоў (пераважае бук). Назах. узбярэжжы і схілах верасоўнікі і тарфянікі. У гарах вышынная пояснасць: хваёвыя лясы падымаюцца да 400 мнаПн і 900 мнаПд, ад 900 да 1100 м — пояс бярозавага крывалесся, вышэй — горная тундра. Жывёльны свет прадстаўлены тундравымі і ляснымі формамі. На ўзбярэжжах — птушыныя базары, прыбярэжныя воды багатыя рыбай. На С.п. размешчаны Швецыя, Нарвегія, паўн.-зах.ч. Фінляндыі. Буйныя гарады: Стакгольм, Гётэбарг (Швецыя), Осла (Нарвегія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адсту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што. Стукам, ударамі перадаць што‑н. Адступаць мелодыю. Адступаць тэлеграму.//Разм. Надрукаваць на машынцы. Адстукаць старонку тэксту.// Прабіць, адлічыць (пра час). Адстукаў гадзіннік Дванаццаць гадзін, Год новы страсае Сняжок на парозе.Хведаровіч.
2. Прапрацаваць нейкі час (малатком, сякерай, тэлеграфным ключом і пад.). Пайшоў наш хлопец да местачковага шаўца Янкеля.. стукаць малатком, ладзячы атопкі. Адстукае ён там патрэбныя гадзіны і зноў ходзіць па мястэчку.Шахавец.[Мірон Сцяпанавіч Бельскі] тры гады на тэлеграфе адстукаў.Ракітны.//Разм. Перастаць стукаць, спыніць стук.
3.перан.Разм. Адбыць прызначаны тэрмін (зняволення, службы). — Судзіўся? — гледзячы ва ўпор; запытаўся.. [Рыбакоў] у паддопытнага.. — Судзіўся, грамадзянін начальнік. — За што? — Самі ведаеце, самагонку гнаў, тры гады, як піць даць, адстукаў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. З бурамі; навальнічны. Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём.Танк.З поўначы — холаду, сіверу бурнага Гусі на поўдзень ляцяць.Колас.
2. Які бушуе, бурліць. [Сярго:] На Каўказе ў нас, Там рэкі бурныя. Грымяць і выюць, Укрытыя пушыстай белай пенай, Аж рэха скрозь ідзе...Глебка.// Багаты падзеямі, неспакойны, хвалюючы. Пачалося ўсё ў той бурны трыццаты год, калі ў Навасёлках загаварылі аб калгасе.Шчарбатаў.// Які вельмі моцна праяўляецца, палкі, гарачы. Тапурыя чамусьці не падзяляў бурнай радасці Іліко.Самуйлёнак.Бурная была тая размова бацькі з сынам.Жычка.
3. Які імкліва праходзіць або развіваецца. Бурныя тэмпы развіцця прамысловасць □ Нарэшце і да нас на Чукотку прыйшла кароткая бурная вясна, а за ёй адразу ж і лета.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стацыяна́р, ‑а, м.
1. Установа пастаяннага тыпу. Бібліятэка-стацыянар. □ І ніхто не заўважыў, дзе частка [фільма] скончылася і пайшла ўжо другая. Стацыянар! А ў ім — свае, дыпламаваныя кінамеханікі.Ракітны.// Бальніца (у адрозненне ад паліклінікі). [Лукаш:] — Дайце вы яму [Юрасю] якія-небудзь таблеткі. Або ў стацыянар кладзіце...Савіцкі.На нямое запытанне Вішнёвай дакторка адказала: — Сур’ёзнага няма. Але трэба пакласці ў стацыянар...Грамовіч.//Разм. Дзённае аддзяленне ў ВНУ (у адрозненне ад вячэрняга і завочнага). Вучыцца і Вадзімка, але ён на стацыянары. Праз колькі год кончыць і будзе аграномам.Сабаленка.Увесь час вучобы паэтэсы [Цёткі] ў Львоўскім універсітэце — гэта гісторыя змагання за тое, каб быць паўнапраўнай студэнткай стацыянара.«Полымя».
2.Спец. Нерухомы фундамент якой‑н. машыны, збудавання. Дызель устаноўлен на стацыянары.
[Ад лац. stationarius — нерухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1.Разм. Хадзіць туды-сюды (звычайна без мэты, без справы); бадзяцца без работы. І па шырокім тратуары Ужо сланяюцца не пары, А хлопцы крочаць на завод, І кожнаму — дваццаты год.Грахоўскі.Вавіць час застаўся Дома матчын сын, З кута ў кут сланяўся Без яе, адзін.Калачынскі.Палонныя сланяліся, як сонныя мухі, па двары і хаваліся ў будынак.С. Александровіч.
2. Злёгку хістацца. Сланяцца ад стомы. □ [Маці:] — Што ты, здурэў? Чалавек з голаду аж сланяецца, а ён — галіцца.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГВІНЕ́Я НІ́ЖНЯЯ,
прыродная вобласць у Цэнтр. Афрыцы, уздоўж узбярэжжа Гвінейскага зал. і Атлантычнага ак., паміж зал. Біяфра наПн і нізоўямі р. Кванза наПд. Уключае вузкую (50 — 100 км) прыморскую нізіну і стромка ўзнятае над ёю Паўд.-Гвінейскае ўзвышша. Пераважныя выш. ад 700 да 2000 м, найб. — 4070 м (дзеючы вулкан Камерун). Клімат пераходны ад экватарыяльнага наПн да трапічнага пасатнага наПд. Вільготнасць памяншаецца з ПннаПд пад уплывам халоднага Бенгальскага цячэння. Ападкаў наб.ч.тэр. 1000—1500 мм за год, на наветраных схілах гор 3000—4000 мм (назах. схілах г. Камерун больш за 10 000 мм — самае вільготнае месца Афрыкі). Натэр. Гвінеі Ніжняй у акіян упадае р. Конга (Заір). НаПн — вечназялёныя экватарыяльныя лясы, наПд ад вусця р. Конга пераважаюць саванны. На крайнім Пд знаходзяцца прыморскія нізіны — паўпустыні і пустыні. У межах Гвінеі Ніжняй поўнасцю або часткова размешчаны Камерун, Экватарыяльная Гвінея, Габон, Конга, Заір, Ангола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫКО́С (Armeniaca),
род дрэў і кустоў сям. ружавых. Вядома 10 відаў, пераважна ў Азіі. На Беларусі культывуецца абрыкос звычайны (A. vulgaris), абрыкос маньчжурскі інтрадукаваны Цэнтр.бат. садам АН Беларусі як дэкар. расліна.
Дрэва выш. да 8 м. Засухаўстойлівая, цепла- і святлолюбівая расліна. Лісце эліпса- або яйцападобнае. Кветкі белыя, ружаватыя, распускаюцца раней за лісце. Меданос. Плод — мясістая касцянка, мае цукры, арган. к-ты, вітаміны; сушаныя плады — урук, курага. Ва ўмовах Беларусі пладаносіць 7—8 разоў за 10 гадоў, па 20—30 кг з дрэва, жыве да 40 гадоў, пач. плоданашэння на 4—5-ы год. Размнажаецца насеннем, сарты і формы — прышчэпкамі. Плады маюць радыепратэктарныя ўласцівасці, карысныя пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак. Сарты: Пінскі, Знаходка, Спадчына, Памяці Шаўчука. Асн. хваробы: парша костачкавых і клястэраспарыёз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРАКО́ВЫЯ ТЛІ,
насякомыя атрада раўнакрылых падатрада сысучых; шкоднікі буракоў і інш.с.-г. раслін. Найб. пашыраны ва ўсіх раёнах буракасеяння 2 віды: бураковая, або бабовая, тля (Afis fabae) і бураковая каранёвая тля (Pemphigus fuscicornus). Псуюць таксама пасевы бобу, бульбы, шпінату, гарбузоў і інш. раслін, асабліва моцна насеннікі буракоў.
Бураковая тля бывае бяскрылая і крылатая, даўж. 2 мм, чорная з шызым адценнем. Да 17 пакаленняў за год. Высмоктвае сокі з раслін, у выніку лісце скручваецца і завядае, расліна адстае ў росце, зніжаецца ўраджай. Зімуе ў стадыі яец. Бураковая каранёвая тля жаўтавата-белая, даўж. да 2,5 мм. Калоніі тлей жывуць на дробных карэньчыках раслін, якія вянуць, а пры недахопе ў глебе вільгаці гінуць. Цукрыстасць цукр. буракоў зніжаецца на 3—5%.
наПн Польшчы. Пл. 12,3 тыс.км², нас. 738,6 тыс.чал., гарадскога 58% (1987). Адм. цэнтр — г.Ольштын. Найб. гарады: Ольштын, Кентшын, Ілава, Шчытна, Аструда. Большую частку Альштынскага ваяводства займаюць Мазурскае і Ілаўскае паазер’і, наПн — Старапруская нізіна. У сярэдняй і паўд.-зах. частках марэнныя ўзвышшы (да 312 м над узр. м.). Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-растудз. -3,5 °C, ліп. 17,5 °C, ападкаў 550 мм за год. Шматлікія рэкі бас. Віслы і Прэголі, найб. азёры — Язёрак, Нара, Ланскае і інш. Глебы дзярнова-падзолістыя. Вядучая галіна эканомікі — сельская гаспадарка. Вырошчваюць кармавыя культуры, жыта, ячмень, авёс, бульбу; гадуюць свіней і буйн. раг. жывёлу, пераважна малочнага кірунку. Прам-сць: маш.-буд., лёгкая, хім., дрэваапр., харчовая. Турызм (азёры, поле Грунвальдскай бітвы 1410).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРА АРХІПЕЛА́Г (Alexander Archipelago),
каля зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, у Ціхім ак., частка тэр. ЗША, штат Аляска. Пл. 36,8 тыс.км². Каля 1100 а-воў і скал; найбольшыя а-вы: Баранава, Прынца Уэльска Прынца Уэльскага, Адміралцейства, Чычагова і інш. Рэльеф горны, са слядамі стараж. зледзяненняў. Выш. да 1432 м. Берагі стромкія, моцна расчлянёныя, часткова фіёрдавыя. Складзены з інтрузіўных і метамарфічных парод. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-растудз. ад -1,6 °CнаПн да 1,2 °CнаПд; ліп. адпаведна 12 °C і 14 °C. Ападкаў ад 2000 да 3000 мм за год. Да выш. 1000—1100 м хваёвыя лясы (сітхінская елка і інш.), якія змяняюцца альпійскімі лугамі. Рыбалоўства, зверагадоўля, лесараспрацоўкі. Нацыянальны парк Адміралці. Адкрыты ў 1741 рус. экспедыцыяй В.Берынга і А.Чырыкава. Да 1867 належаў Расіі.