альта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку; сховішча ад дажджу і сонца. Не так даўно расце сядзіба, А паглядзі, што ёсць у ёй: Садок, альтанка ў форме грыва, Дзе ўтульнасць знойдзеш і спакой. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Уст.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — казённы вінны магазін.

2. Гарэлка, якую прадавалі ў такіх магазінах. За чаркай казёнкі незнаёмы расказваў у карчме, як ён калісьці служыў у гэтым самым Міры фурманам-паштальёнам. Мальдзіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажы́нкі, нак; адз. няма.

1. Пачатак жніва. Вакол такі спакой, нібы настаў вялікі адпачынак, Хоць недзе блізка час касьбы і недалёка дзень зажынак. Русецкі. Кажуць, як зерне разломіш у пальцах — Смела выходзь на зажынкі. Арочка.

2. Святкаванне пачатку жніва. У калгасе спраўлялі зажынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́пінка,

гл. за́панка.

запі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж. (звычайна з прыназ. «без»).

Замінка, затрымка ў гаворцы, выкліканая цяжкасцю ў падборы патрэбнага слова, няўпэўненасцю або збянтэжанасцю гаворачай асобы. Алік без запінкі, ні разу нават не збіўшыся, Заказаў абедзве тэарэмы. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лімо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Сорт ігруш, падобных па сваёй форме на лімон.

2. Разм. Ручная граната, падобная па форме на лімон. Акрамя аўтаматаў, кабураў з наганамі, на паясах — гранаты-лімонкі, пляскатыя нямецкія нажы ў раменных футаралах. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́занка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Хата, пабудаваная з гліны або з абмазаных глінай цэглы, дрэва. Цягнік спыніўся на маленькай станцыі і скора рушыў далей, пакінуўшы Алаізу і яшчэ некалькі пасажыраў ля белых мазанак з садочкамі, з гародчыкамі кветак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўчы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Дзіця або падлетак жаночага полу. Падрасла дзяўчынка, стала ёй сем гадоў, пачала сама пасвіць карову. Якімовіч. [Ліда] пачала афармляцца ў дарослую, спрытную дзяўчынку, з якой прыемна пагутарыць. Брыль.

2. Памянш.-ласк. да дзяўчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбі́нка 1,

гл. драбінкі.

драбі́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Маленькі кавалачак, часцінка чаго‑н. Качан працягнуў дзяўчыне падарунак — з маленькіх шкляных драбінак пацеркі, якія купіў у раймагу. Ваданосаў. З-пад ног сухі пясок цячэ Янтарнымі драбінкамі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Памянш. да карона (у 1 знач.).

2. Знешняя частка зуба.

3. Металічная або пластмасавая абалонка, якая надзяваецца на зуб для яго захавання. Паставіць каронку. Залатая каронка.

4. Від свідравальнага долата. Алмазная каронка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Хусцінка трохвугольнай формы, якую носяць на галаве або на шыі. Лена надзела новую сукенку, на галаву ўскінула блакітную, з вялікімі жоўтымі ружамі касынку. Ваданосаў. На шыі ў Волечкі была стракатая маміна касынка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)