акра́сіць, акрашу, акрасіш, акрасіць; зак., каго-што.
1. Тое, што і закрасіць.
2. Зрабіць весялейшым, цікавейшым (жыццё, існаванне). Для Алесіка.. [Лабановіч] купіў мультановую кашульку і паясок, бо шкада было закіданага хлапчука і хацелася чым-небудзь акрасіць яго жыццё. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́караскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і выкарабкацца. [Мірон:] — Хату ў мяне надоечы замяло так, што хоць праз гарышча вылазь. Ледзь выкараскаўся. Хадкевіч. Іхнюю дывізію [дзе служыў Карпенка] улетку разбілі пад Лепелем, аднак рэшткі палка неяк выкараскаліся з акружэння. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́злік, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да казёл (у 1, 2 знач.); невялікі казёл. Стаіць козлік шэранькі. Бядуля.
2. Тое, што і казёл (у 8 знач.). За варотамі цямнеў сілуэт «козліка». — Сядайце сюды, — салдат бразнуў дзверцамі кабіны. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.); слізгаць. Боты коўзалі па размяклых камяках зямлі. Быкаў. // Вадзіць, соўгаць па якой‑н. паверхні. Ляксей, пачуўшы перасцерагальны голас Данькі, пачаў коўзаць па падлозе нагамі. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыву́ліна, ‑ы, ж.
Разм.
1. Тое, што і крывуля (у 1 знач.). Па кутках сохлі доўгія крывуліны на палоззе, каля сцен стаялі колы. Арочка.
2. Крывізна, выгіб у чым‑н. Старыца — даўнішняе, выгнутае крутой крывулінай рэчышча Прыпяці. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзі́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і задзірысты. Бадай усе [сведкі] ў адзін голас: хлопец так сабе, працавіты, але ж дужа ўжо непаслухмяны, задзірлівы. Лынькоў. [Янка] бачыў .. блішчасты круглы твар [суседкі] з задзірлівымі вачамі, бачыў, што смяецца яна хціва, з назолаю. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заме́на, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замяняць, заменьваць — замяніць. Замена старых дэталей новымі.
2. Той, хто (або тое, што) замяняе каго‑, што‑н. Знайсці сабе замену. □ — Стамілася. Гады, дачушка, не тыя ўжо. Замена мне патрэбна. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. запраўляць (у 1 знач.) — заправіць, запраўляцца — заправіцца.
2. Разм. Тое, чым запраўляюць страву; заправа, прыправа. Страва без запраўкі. □ Замест мучной запраўкі можна забяліць суп смятанай. «Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знява́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зневажаць — зняважыць.
2. Тое, што можа абразіць, зняважыць; абразлівы ўчынак, паводзіны, слова. Распарадчык змераў позіркам Краўчанкаву постаць, і Краўчанка ўбачыў у гэтым позірку знявагу і дакор. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1. Тое, што і сыходзіць.
2. з чаго. Грунтавацца на чым‑н., браць што‑н. за аснову. Ствараючы байку, паэт зыходзіць з жыццёвых з’яў свайго часу, з камічных рысаў у самой рэчаіснасці. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)