1. hell wérden; sich áufklären (пранадвор’е, небаі г. д.);
2. (віднецца) léuchten vi, schímmern vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Валаку́ша ’старадаўняя прылада для рыхлення глебы; невялікі невад’; ’барана з жалеза’ (БРС, Выг. дыс.). Рус.волокуша, укр.волокуша. Да валачы. Пра суфіксацыю гл. SP, 1, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вурца́ць ’бурчаць’ (віц., Рам., 8). Да вурча́ць ’тс’ з цоканнем (пра распаўсюджанне гэтай з’явы на тэрыторыі Беларусі і суседніх тэрыторыях гл. Бузук, Спроба, 41, карта № 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лашчо́нец, лашчоніц ’падхалім, падліза’ (Бяльк.). Утворана ад лашчыць (гл.). Дзеяслоў лашчоніцца ’лашчыцца (пра падхаліма)’ мае адыменнае ўтварэнне. Аб суфіксе ‑онец гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насёбы ’які носяць кожны дзень, у якім працуюць; не святочны (пра адзенне)’ (докш., Янк. Мат.). Ад пасьба ’нашэнне’, назоўнік ад насіць ’насіць, апранаць’, літаральна ’для насьбы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недабрата́ ’хвароба; цяжкі душэўны стан’ (Марц.). Ад недабрыцца ’нездаровіцца, нядужыцца’ (пух., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), параўн. недобро ’дрэнна (пра адчуванне)’, недобрыцца ’нездаровіцца’ (ТС). Гл. добры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ачарану́ць, очэрэну́ць ’абкружыць, абступіць’ (КСТ). Ад чарэн (чэрэн) ’мноства, вялікая колькасць чаго-небудзь (часцей за ўсё пра грыбы, калі яны растуць радамі або кругамі)’, параўн. ашарэ́ніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ашарэ́ніць, ошэрэ́ніць ’абступіць кругом, акружыць натоўпам’ (КСТ). Ад шарэн, чарэн ’шэраг, мноства (звычайна пра грыбы)’; магчыма, звязваецца ў свядомасці з шар ’рад’, шарэнак шарэнга’. Параўн. ачарануць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыксу́н ’крыкун (пра дзіця)’ (Юрч., Яўс., З нар. сл., КЭС, лаг., Жд. 3, Мат. Маг., Сцяшк.). Утварэнне на ‑ун пад уплывам крыкун. Да крыкса2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кува́ць ’кукаваць’ (ТСБМ, Сцяшк., Нар. лекс.). Да кукаваць (гл.). Магчыма, пад уплывам гукапераймальнага кувец, кувік (пра крык некаторых птушак) (параўн. Бернекер, 641; Слаўскі, 3, 448–449).