тэмперава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад тэмпераваць.
2. у знач. прым. З дакладна вызначанай колькасцю тонаў і іх суадносінамі па вышыні. Тэмпераваны інструмент. Тэмпераваны музычны лад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрапе́ўт, ‑а, М ‑ўце, м.
Урач, спецыяліст па ўнутраных хваробах. Хірургія, зразумела, мае вялікія перспектывы. Але чаму менавіта хірургія? І тэрапеўты, і неўрапатолагі не менш патрэбны. Б. Стральцоў.
[Грэч. therapeutēs.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́мна,
Разм.
1. Прысл. ад утомны.
2. безас. у знач. вык. Пра стан утомы, стомленасці. Зосі стала неяк не па сабе, нудна і ўтомна, пачаў марыць сон. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фенамена́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Выключны, рэдкі, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях. Фенаменальныя здольнасці. □ Фенаменальная працавітасць Горкага вядома кожнаму. «Маладосць».
2. Які мае адносіны да феномена (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фізіяно́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
Уменне распазнаваць характар і ўнутраны стан чалавека па рухах і міміцы твару. // Вучэнне аб сувязі ўнутраных уласцівасцей чалавека з яго знешнім абліччам.
[Ад грэч. phisis — прырода і gnōmōn — які ведае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёк, ‑у, м.
Цячэнне, плынь. Урэшце, зусім ужо змораная, Гэлька неяк знайшла сілы адплыць ад віру, і яна панеслася хвалямі па цёку вады... Чарот.
•••
Цёкам цячы гл. цячы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цянька́мі, прысл.
Разм. Напрасткі, нацянькі. Калі хлопец зноў ад’язджаў па вучобу, .. [Марылька] вельмі нерашуча .. цянькамі падышла да станцыі. Кулакоўскі. Мо хлопцы з дальняе дарогі ідуць цянькамі да сяліб? Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохку́тнік, ‑а, м.
Разм. Тое, што і чатырохвугольнік. Углядаешся і бачым, як па простай лініі перад намі, сапраўды ступенямі лесвіцы адзін, над другім чарнеюць чатырохкутнікі шлюзавых варот. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чылі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і цырыкаць. Бойкія вераб’і чылікалі на хаце і снаваліся па палісаднічку. Колас. Ласкава чылікаючы, з імклівым свістам.. [птушкі] праносіліся над галавой. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаслі́ўчык, ‑а, м.
Разм. Тое, што і шчаслівец. Але толькі нямногім шчасліўчыкам удаецца папасці ў гэтыя школы, пераважная ж большасць маладых людзей застаецца па-за парогам школы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)