наця́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

1. гл. нацягнуць.

2. Неправамернае дапушчэнне чаго-н.

Паставіць ацэнку з нацяжкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капэ́ла, -ы, мн. -ы, -пэ́л, ж.

Вялікая музычная група выканаўцаў — хор у спалучэнні з аркестрам.

Дзяржаўная харавая к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карту́з, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Мужчынскі галаўны ўбор з аколышкам і цвёрдым казырком.

|| прым. карту́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каўбо́йка, -і, ДМ -бо́йцы, мн. -і, -бо́ек, ж.

Верхняя мужчынская клятчастая сарочка асобага крою з адкладным каўняром.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

качавы́, -ая, -ое.

Які не мае аселасці, звязаны з частай пераменай месца жыхарства; вандроўны; проціл. аселы.

Качавыя плямёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашало́т, -а, М -ло́це, мн. -ы, -аў, м.

Род зубатых кітоў з вялікай галавой.

|| прым. кашало́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кекс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кандытарскі выраб са здобнага цеста, пераважна з разынкамі.

|| прым. ке́ксавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіслі́ца, -ы, ж.

Травяністая расліна з белымі кветкамі, у лісцях якой знаходзіцца шчаўевая кіслата.

|| прым. кіслі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кішмі́ш, -у, м.

Гатунак салодкага вінаграду без костачак, а таксама разынкі з гэтага вінаграду.

|| прым. кішмі́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клімактэ́рый, -ю, м. (спец.).

Перыяд угасання функцый палавой сістэмы з набліжэннем старасці.

|| прым. клімактэры́чны, -ая, -ае.

К. перыяд.