вісклі́вы, -ая, -ае.

1. Пранізлівы, з віскам.

В. крык.

2. Які часта вішчыць.

Вісклівае парася.

|| наз. вісклі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выдзіма́нне, -я, н.

1. гл. выдзьмуць.

2. Выраб пустацелых прадметаў з расплаўленага шкла пры дапамозе моцнага струменя паветра (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́куліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што (разм.).

Выкінуць, вывернуць.

В. з лодкі.

|| незак. выку́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́жаны; зак., каго-што.

Варажбой зняць чары з каго-н.

|| незак. адваро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднабо́ртны, -ая, -ае.

Пра верхняе адзенне: з гузікамі па краі аднаго борта і петлямі па краі другога.

А. пінжак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аз, аза́, м.

1. Старадаўняя назва літары «а».

2. перан., мн. азы́, -о́ў. Пачатковыя звесткі (разм.).

Пачаць з азоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акардэо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Храматычны гармонік з клавіятурай фартэпіяннага тыпу для правай рукі.

|| прым. акардэо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акла́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Размер заработнай платы, устаноўлены ў адпаведнасці з пасадай работніка.

Павысіць а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ано́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Электрод з дадатным зарадам; проціл. катод.

|| прым. ано́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анча́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трапічнае паўднёваазіяцкае дрэва з сямейства тутавых, якое ўтрымлівае атруту.

|| прым. анча́рны, -ая, -ае.