Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ду́маць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1.аб кім-чым, над чым і без дап. Раздумваць, мысліць, разважаць.
Многа думаў аб жыцці.
Д. над задачай.
2. Меркаваць, прытрымлівацца якой-н. думкі.
Думаю, што справа гэта не заслугоўвае ўвагі.
3.з інф. Мець намер што-н. зрабіць.
Думаю застацца дома.
4.на каго (што). Падазраваць, лічыць вінаватым у чым-н.
Дарэмна на яго д.
5.аб кім-чым. Клапаціцца, турбавацца.
Трэба д. аб дзецях.
◊
І думаць няма чаго (разм.) — пра поўную немагчымасць зрабіць што-н.
І не думай (разм.) — пра катэгарычную забарону рабіць што-н.
Трэба думаць (разм.) — напэўна, мабыць, хутчэй за ўсё.
|| зак.паду́маць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 3—5 знач.).
|| наз.ду́манне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
род¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Асноўная грамадская арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу, аб’яднаная сваяцтвам і агульнасцю гаспадаркі.
Старэйшына роду.
2. Рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка, а таксама ўвогуле пакаленне.
Са знатнага роду.
Весці свой р. ад каго-н. (паходзіць ад каго-н.). Родам гараджанін. 3 роду ў р. (з пакалення ў пакаленне). Без роду, без племені (пра чалавека невядомага паходжання; уст.). Ні роду ні племені (пра чалавека адзінокага, без родных; уст.). Гэта ў іх у родзе (па спадчыннасці). Р. чалавечы (людзі).
3. У сістэматыцы жывёл і раслін: група, якая аб’ядноўвае некалькі відаў, што валодаюць агульнымі прыметамі.
◊
Ад (з) роду (разм.) — ад самага нараджэння.
На раду напісанашто (разм.) — прадвызначана.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.
1. Налегчы сваім цяжарам на што-н.
Н. на стол.
2.перан. Дружна ўзяцца за якую-н. работу; з прагнасцю накінуцца на што-н.
Н. на вучобу.
Хлопцы дружна наваліліся на клёцкі.
3. Напасці, накінуцца на каго-, што-н.
Н. на пазіцыі ворага.
Наваліліся ўсе на аднаго.
4. Падаючы, насыпацца (пра многае; разм.).
Навалілася яблыкаў за ноч.
5.перан. Змарыць (пра сон, спёку і пад.).
Сон наваліўся.
6.перан. Спасцігнуць, нечакана напаткаць.
Хвароба навалілася.
7.перан. Нахлынуць, сабрацца ў вялікай колькасці.
Пад канец тыдня навалілася столькі работы.
8. Накінуцца на каго-н. з лаянкай (разм.).
Ён мог ні за што н. на чалавека.
|| незак.нава́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)