падсо́хнуць, -ну, -неш, -не; падсо́х, -хла; -ні́; зак.

Злёгку высахнуць.

Дарога падсохла.

|| незак. падсыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

На дварэ стала п. (безас.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падста́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -та́вак, ж.

Прадмет, які падстаўляюць пад што-н.

Вазоны на падстаўках.

|| прым. падста́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падця́жкі, -жак.

Прадмет адзення ў выглядзе дзвюх эластычных, звычайна прагумаваных, перакрыжаваных на спіне тасьмаў, якія падтрымліваюць штаны; шлейкі.

|| прым. падця́жачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазасяка́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Зрабіць зарубкі на ўсім, многім.

П. дрэвы.

2. Параніць усё, многае.

Пазасякаў конь ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.

Запоўніцца, усеяцца чым-н. на паверхні.

Твар пакрыўся чырванню.

Трава пакрылася расой.

|| незак. пакрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераво́дзіць, -о́джу, -о́дзіш, -о́дзіць; зак., каго-што.

Перавесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей цераз дарогу.

П. электрычкі на запасныя пуці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераво́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; зак., каго-што.

Перавезці з аднаго месца на другое ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

П. людзей цераз раку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параспуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Распусціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. вучняў на канікулы.

П. косы.

П. старыя світары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парке́т, -у, М -ке́це, м.

Насціл на падлозе з дошчачак у форме розных узораў геаметрычных фігур.

|| прым. парке́тны, -ая, -ае.

Паркетная падлога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набраха́ць, -брашу́, -брэ́шаш, -брэ́ша; -брашы́; зак. (разм., груб.).

1. Нагаварыць многа ўсялякай лухты.

2. Сказаць няпраўду, налгаць; узвесці паклёп на каго-н.