КО́ВАЛЬ Міхаіл Пятровіч (н. 1925, с. Трошча Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1953). З 1953 у Гродзенскім с.-г. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па метадах нармалізацыі абмену рэчываў у с.-г. жывёл.
Тв.:
Витамины в рационах коров. Мн., 1977;
Доврачебная помощь животным в личном хозяйстве. Мн., 1985 (разам з М.І.Баламутам);
Профилактика заболеваний животных в пастбищный период. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫ (Cori) Карл Фердынанд (5.12. 1896, Прага — 19.10.1984) і Коры Герці Тэрэза (15.8.1896, Прага — 26.10.1957),
амерыканскія біяхімікі. Муж і жонка. Чл.Нац.АН ЗША. Скончылі Пражскі ун-т (1920). З 1922 ва ун-тах ЗША. Навук. працы па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў. Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл К.), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір К.») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхім. механізмы дзеяння інсуліну. Нобелеўская прэмія 1947 (разам з Б.Усаем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СЕЛЬ (Kossel) Альбрэхт (16.9.1853, г. Ростак, Германія — 5.7.1927),
нямецкі фізіёлаг і біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай акадэміі. Скончыў Імперскі ун-т у г. Страсбур (1877). З 1883 у Берлінскім фізіял. ін-це (з 1887 праф.), з 1895 дырэктар ін-та фізіялогіі ў г. Марбург, у 1901—24 дырэктар Гейдэльбергскага фізіял. ін-та. Навук. працы па хіміі ядзерных бялкоў, нуклеінавых кіслот, нуклеапратэідаў. Распрацаваў канцэпцыю аб састаўных элементах клеткі, стварыў тэорыю будовы бялкоў. Адкрыў гістыдзін. Нобелеўская прэмія 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Уладзілен Аляксандравіч (н. 20.2.1931, г. Пскоў, Расія),
бел. геолаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (з 1989). Д-р геолага-мінералагічных н. (1973). Скончыў Ленінградскі ун-т (1955). З 1971 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па геахіміі алювіяльнага літагенезу, палеагеаграфіі і палеагеахіміі кайназою, геалогіі антрапагенавага перыяду.
Тв.:
Геохимия аллювиального литогенеза. Мн., 1973;
Аллювиальные комплексы отложений земной коры Белоруссии и их металлоносность. Мн., 1978 (разам з Л.І.Матрунчыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЛЯ Еўдакія Сцяпанаўна (15.3.1927, г. Шклоў Магілёўскай вобл. — 24.11.1976),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1975). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1951), працавала ў ім (з 1960 заг. кафедры). Навук. працы па асаблівасцях і механізме ўтварэння лек. устойлівасці ў бактэрый.
Концентрация пенициллина в крови у больных ревматизмом при введении им бициллина (разам з А.Л.Шнчук, З.С.Клевановіч) // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́УС Пётр Андрэевіч (н. 15.5.1938, в. Верхняя Ланная Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі мед. стаматалагічны ін-т (1965). З 1990 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па прафілактыцы карыесу і інш. стаматалагічных захворванняў, удасканаленні стаматалагічнай дапамогі.
Тв.:
Кариес зубов. М., 1979 (разам з Я.У.Бароўскім);
Заболевания зубов и полости рта. Мн., 1998 (разам з А.А.Гараглядам, І.А.Чудаковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПНІШКАЎСКІ КАЗІМІ́РАЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Ліпнішкі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1890 з цэглы і граніту. Прамавугольны ў плане будынак з 3-граннай апсідай і квадратным у плане бабінцам, над якім узвышаецца высокая 2-ярусная вежа (васьмярык на чацверыку), завершаная спічастым шатром з люкарнамі. Па баках асн. аб’ёму сіметрычна прыбудаваны невял. сакрысціі, якія звонку нагадваюць крылы трансепта. Сцены абліцаваны гранітам, умацаваны плоскімі контрфорсамі. Гал. ўваход вылучаны парталам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЮ́ІС (Lewis) Гілберт Ньютан (23.10. 1875, г. Уэймут, ЗША — 23.3.1946),
амерыканскі фізікахімік, заснавальнік навук. школы. Чл.Нац.АН ЗША (1913). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1942). Скончыў Гарвардскі ун-т (1896). З 1912 праф. Каліфарнійскага ун-та ў Берклі. Навук. працы пахім. тэрмадынаміцы і тэорыі будовы рэчыва. Прапанаваў электронную тэорыю непалярнай хім. сувязі (1912—16), адну з сучасных тэорый кіслот і асноў (1923). Атрымаў цяжкую ваду (1933, разам з Р.Макдональдам), вылучыў цяжкі ізатоп вадароду — дэйтэрый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫНЕ́НКА Міхаіл Дзмітрыевіч (н. 22.11.1937, в. Крупская Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык і механік. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Львоўскі ун-т (1959). З 1971 у БДУ. Навук. працы па дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, механіцы суцэльнага асяроддзя і тэорыі пругкасці.
Тв.:
Метод квазифункций Грина в механике деформируемого твердого тела. Мн., 1993 (разам з М.А.Жураўковым);
Теоретические основы деформационной механики блочнослоистого массива соляных горных пород. Мн., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎНА-ЛО́А (Mauna Loa),
дзеючы вулкан шчытавога (гавайскага) тыпу на в-ве Гаваі, у Ціхім ак.Выш. 4170 м (самы высокі і вял.па аб’ёме на Зямлі з улікам вышыні падводнага цокаля, які ляжыць на глыбіні каля 4500 м). Складзены з алівіна-базальтавых лаў. Частыя вывяржэнні (адзін з самых актыўных на Зямлі). На схілах трапічныя лясы, хмызнякі. Трапічнае земляробства. Уваходзіць у склад Гавайскага вулканічнага нац. парку (ахова трапічнай флоры), уключанага ЮНЕСКА у спіс Сусв. спадчыны. Вулканалагічная станцыя.