ліпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і ліпкі. Ліпучыя пясчанікі, запоўненыя дзе чорнай, дзе карычневай, а дзе шэрай вадкасцю, усё не канчаліся. М. Ткачоў. Вясна была ў самым разгары. Танклявыя таполькі выкінулі ліпучыя пупышкі. Лукша. Жаночыя размовы ліпучыя — слова за слова, навіна за навіною. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лугаві́на, ‑ы, ж.
1. Невялікі луг, палоска лугу сярод чаго‑н. Бялела на лугавінах разасланая льнотраста, побач чарнелі квадраты ўзаранага ржышча. Хадкевіч. На лугавіне ў алешніку пачуліся галасы. С. Александровіч.
2. Разм. Тое, што і луг 1. Коні пасвіліся на лугавіне ля ракі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іпаста́сь, ‑і, ж.
1. Царкоўны тэрмін для абазначэння адной з асоб хрысціянскай тройцы.
2. перан. Тое, што блізка, цесна далучаецца да каго‑, чаго‑н. іншага. У Таўлая не было дзвюх іпастасей. Сапраўдны паэт не можа не быць рэвалюцыянерам, калі яго народ змагаецца за вызваленне. Лужанін.
[Ад грэч. hypostasis — асоба, сутнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кааператы́ў, ‑тыва, м.
1. Тое, што і кааперацыя (у 2 знач.). Вытворчы кааператыў. Жыллёвы кааператыў. □ Гандлёвае таварыства, ці, як у статут было ўпісана, «кааператыў», шырылася вельмі ўдала. Чорны.
2. Кааператыўны магазін. [Пятрок] пачаў у кішэні сваёй зрэбнай сарочкі шукаць пачак учора купленай у кааператыве махоркі... Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм.
1. Тое, што і жакет. Жакетка, відаць, грэла кепска, Ганна мерзла, але не прызнавалася. Мележ.
2. Уст. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак. Ён цясней зашпіліўся ў сваёй суконнай жакетцы і лёг на лаўку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазірну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Тое, што і заглянуць. Зазірнуць у твар. Зазірнуць у заўтрашні дзень. Зазірнуць пад лаўку. □ Хто яго ведае, па якой прычыне дзядзька не зазірнуў да нас. Дамашэвіч. Пакаштаваўшы радыску, вырваную прама з гладкі, Рыгор зазірнуў за амшанік. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грукані́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і грукат. А праз хвілін дзесяць, калі зноў усе чацвёра паўстанцаў стаялі далёка сярод густых кустоў і думалі аб тым, як заўтра абараніць .. некалькі дзесяткаў ні ў чым не вінных сялян, пачулася груканіна, трэск і чалавечы крык. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабрыня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Тое, што і дабрата (у 1 знач.). Іскра ў цемры згасала. І тут мне здалося: Ты ішоў да мяне з дабрынёй і адвагай. Караткевіч.
2. Утульнасць, раскоша, прыемнасць. — Эх, і дабрыня ж на сене ў цябе, дзядзька Анішчык. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрынча́ць і дрынчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. Тое, што і дрынкаць. Грузавічок гэты быў на выгляд зусім стары, увесь дрыжаў і дрынчаў, і, аднак жа, на маё вялікае здзіўленне, рухаліся мы даволі хутка. Краўчанка. На краі вёскі адзінока і сумна дрынчэла балалайка. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Агаліцца, страціць покрыва. Агалела поле. Знята Збажына з яго даўно. Колас.
2. перан. Тое, што і згалець (у 2 знач.). Там за аўсянымі снапамі — Ядзяць іх мухі з камарамі — Ляжыць і кошаніна й віка — Не агалеў яшчэ Хадыка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)