замо́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

Кволая, фізічна недаразвітая істота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замо́рскі, -ая, -ае (уст.).

1. Які знаходзіцца за морам, за граніцай або прывезены адтуль.

Заморскія краіны.

2. Пра гандаль: які вядзецца з заграніцай.

З. гандаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замо́твацца гл. заматацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замо́тваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і матаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; замо́ўк, -кла; -ні; зак.

Перастаць гаварыць (або перапісвацца) з кім-н.; заціхнуць.

Гаварыў-гаварыў і раптам замоўк.

Кулямёт замоўк.

|| незак. замаўка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замо́ўчванне гл. замаўчаць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замо́ўчваць гл. замаўчаць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замо́чванне гл. мачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замо́чка гл. мачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

за́муж.

1. прысл. У выразах: пайсці (выйсці, зайсці) замуж за каго — стаць чыёй-н. жонкай; выдаць (аддаць) замуж за каго — садзейнічаць уступленню ў шлюб жанчыны; браць (узяць) замуж — жаніцца (ажаніцца) з кім-н.

2. у знач. наз. за́муж, -а, м. Замужжа, шлюб (разм.).

Няўдалы з. быў у яе.