СІМІНО́ЎСКІ Майсей Ісакавіч (16.10.1900, в. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 5.11.1984),
генерал-маёр (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934), Вышэйшыя акад. курсы (1948). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел., Забайкальскім франтах: нач. штаба дывізіі, арміі. Удзельнік баёў пад Масквой, Велікалуцкай, Віцебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Хінгана-Мукдэнскай аперацый. У 1952—61 выкладчык Ваен. акадэміі імя Фрунзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ПЧЫК Уладзімір Мікітавіч (н. 7.1.1946, г.п. Сасновае Ровенскай вобл., Украіна),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1994). Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайск. каманднае вучылішча імя Фрунзе (1967), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1980). З 1987 на камандных і штабных пасадах у Далёкаўсходняй, у 1980—86 і 1988—91 у Прыбалт. ваен. акругах. З 1991 у Беларусі, камандзір 50-й гвардз. мотастралк. дывізіі, 5-га гвардз. армейскага корпуса. У 2000—04 нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛА́ХАЎ Таір Тэймур аглы (н. 29.11.1928, Баку),
азербайджанскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1973). Правадз.чл.АМСССР (1975). Герой Сац. Працы (1989). Ганаровы прэзідэнт Міжнар. арг-цыі пластычных мастацтваў пры ЮНЕСКА (з 1973). Скончыў Азерб.маст. вучылішча ў Баку (1950) і Маскоўскі маст.ін-тімя В.Сурыкава (1957). У 1963—74 выкладаў у Азерб. ін-це мастацтваў імя М.А.Аліева ў Баку (з 1973 праф.), з 1975 — у Маскоўскім маст. ін-це. З 1973 1-ы сакратар Саюза мастакоў СССР. У 1950—60-я г. працаваў у рэчышчы т.зв. суровага стылю, творы вызначаліся манументальнасцю графічна дакладных форм, строгай рытмізаванасцю кампазіцыі, напружанасцю, часта кантрастнасцю каларыту: партрэты кампазітараў Кара Караева (1960) і Дз.Шастаковіча (1976), жанравыя кампазіцыі «Рамонтнікі» (1961), «Каля Каспія» (1967), «Новае мора» (1970), графічная серыя «Па Апшэроне» (1969) і інш. У 1970—90-я г. рабіў падкрэслена пластычныя, востра выразныя кампазіцыі («Партрэт Фаці», 1988, і інш.). Аформіў спектаклі «Антоній і Клеапатра» (1964, Дзярж. прэмія Азербайджана імя Ахундава 1965) і Гамлет (1970) У.Шэкспіра, «Кёр-аглы» У.Гаджыбекава (1975) у Азерб.акад.драм. т-ры імя Азізбекава ў Баку. Дзярж. прэмія СССР 1968. Дзярж. прэмія Азербайджана 1970.
Літ.:
Наджафов М. Т.Салахов. Баку, 1981.
Т.Салахаў. Партрэт кампазітара Кара Караева. 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́ЦКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫімя У.Е.Лабанка.
Засн. ў 1969, адкрыты ў 1970 у г.п. Ушачы, у 1999 прысвоена імя У.Е.Лабанка. Пл. экспазіцыі 574 м², 4 залы, карцінная галерэя, выставачная зала, 13,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (2001). Аддзелы: мастацкі, ваенна-гіст., фондаў. На фасадзе будынка музея манум. кампазіцыя «Прарыў» (маст. Ю.Любімаў), у вестыбюлі размалёўка на тэмы «Фашызму не прайсці», «Хлеб партызанскі», «Вызваленне», «У імя жыцця», «Крах фашызму» (маст. У.Крываблоцкі, Прэмія камсамола Беларусі 1986). Сярод экспанатаў матэрыялы пра падзеі Вял.Айч. вайны на Ушаччыне, у т. л. ўзнікненне і дзейнасць падполля, партыз. руху, карта-схема «Ушацкае падполле», макеты лагера партыз. брыгады «Дубава» і аэрадрома, пра прарыў партызанамі блакады ў час карнай аперацыі «Веснавое свята», дакументы і асабістыя рэчы Героя Сав. Саюза Лабанка. У карціннай галерэі палотны, партрэты партызан, лінагравюры, сатыр. плакаты партызан-мастакоў М.Абрыньбы і М.Гуціева. У экспазіцыі матэрыялы пра землякоў: пісьменніка-дэмакрата А.Вярыгу-Дарэўскага, нар. паэтаў Беларусі П.Броўку, Р.Барадуліна, нар. пісьменніка Беларусі В.Быкава, нар. артыста Беларусі Г.Гарбука і інш. Музей праводзіць выстаўкі карцін мясц. мастакоў, вырабаў металапластыкі, вышыванак, нар. творчасці і інш. За афармленне экспазіцый шэрагу музеяў, у т. л. і Ушацкага, мастаку Э.Агуновічу прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1993.