англіка́нства

(ад англ. Anglican = англіканскі)

дзяржаўная царква ў Англіі, адна з пратэстанцкіх цэркваў, што ўзнікла ў XVI ст. у час Рэфармацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

імправіза́цыя

(фр. improvisation, ад лац. improvisus = непрадбачаны)

стварэнне чаго-н. (напр. верша, музыкі) без папярэдняй падрыхтоўкі, на хаду, у час выканання.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэ́гбі

(англ. rugby, ад Rugby = назва горада ў Англіі)

спартыўная камандная гульня накшталт футбола, у час якой дазваляецца браць мяч рукамі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

gościć

gości|ć

незак.

1. прымаць гасцей;

w czasie wakacji ~liśmy u siebie krewnych — у час канікулаў у нас гасцілі сваякі;

2. гасціць, гасцяваць;

3. кніжн. частаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

імбібі́цыя

(ад лац. imbibere = усмоктваць, убіраць у сябе)

насычэнне тканак арганізма рэчывамі, растворанымі ў вадкасці (напр. жоўцевымі пігментамі ў час жаўтухі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імправізава́ць

(іт. improwisare, ад лац. improvisus = непрадбачаны)

ствараць што-н. без папярэдняй падрыхтоўкі, на хаду, у час выканання (напр. і. верш).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

батытэрмо́граф

(ад баты- + тэрмограф)

прыбор для вымярэння і запісу тэмпературы вады на розных глыбінях акіянаў і мораў у час руху судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анало́й

(гр. analogeion = падстаўка для кніг)

высокі столік у царкве, на які ў час набажэнства кладуць кнігі, ставяць абразы і крыж.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ар’ерга́рд

(фр. arrière-garde)

частка войска, якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл, каб у час руху абараніць іх ад нападу з тылу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арэці́р

(фр. arrêter = спыняць)

прыстасаванне ў дакладным вымяральным прыборы для зберажэння яго ад пашкоджанняў у той час-, калі прыборам не карыстаюцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)