пяча́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Прылада з наразнымі знакамі для адціскання іх на чым-н. (на паперы, воску, сургучы), а таксама сам адбітак гэтых знакаў, які служыць звычайна для сведчання чаго-н.

Сургучная п.

Прылажыць п. да паперы.

За сямю пячацямі (перан.: пра што-н. зусім недаступнае). П. маўчання (перан.: пра забарону гаварыць, пра маўклівасць; кніжн.).

2. перан., чаго. Знак, след, адбітак чаго-н. (высок.).

П. спакою.

П. гора на твары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

household

[ˈhaʊshoʊld]

1.

n.

1) сям’я́ і ўсе́ ха́тнія

2) ха́тняя гаспада́рка

2.

adj.

ха́тні, сяме́йны

household expenses — ха́тнія выда́ткі

household tool — ха́тняя прыла́да

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

clipper

[ˈklɪpər]

n.

1) той, хто стрыжэ́

2) прыла́да да адраза́ньня (нажні́цы, куса́чыкі)

3) шпа́ркі конь

4) клі́пэр -а m., скарахо́дны карабе́ль; шпа́ркі самалёт

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

размеркава́льны

1. Vertéilungs-;

размеркава́льны пункт Vertéilungsstelle f -, -n;

2. тэх.:

размеркава́льны шчыт эл. Scháltbrett n -(e)s, -er;

размеркава́льная прыла́да Vertéileranlage f -, -n;

размеркава́льны вал аўта Nóckenwelle f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ро́звіны (розьвіны) ’рэзгіны — прылада для нашэння сена, саломы’ (Касп.; ушац., Нар. сл.; талач., Шатал.; шум., Сл. ПЗБ; ДАБМ, камент., 826). Да рэзгіны (гл.). Не выключаны ўплыў лексемы розвальні 1 (гл.). Параўн. таксама ро́звальні 2, розвы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снава́дла ‘прылада для снавання красён’, ‘станок для снавання красён’ (в.-дзв., ігн., Сл. ПЗБ), снаві́дла ‘тс’ (паст., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. snowadło, аб чым сведчыць суф. ‑dło; польскае слова ўзыходзіць да прасл. *snowadło < *snovati ‘снаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

faks, ~u

м.

1. факс (прылада);

przesyłać dane ~em — перасылаць даныя факсам;

2. факс (паведамленне);

przyszedł faks — прыйшоў факс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абцугі́

(польск. obcęgi, ад ням. Zange)

1) прылада для захоплівання і заціскання кавалкаў металу, выцягвання цвікоў;

2) перан. тое, што скоўвае, заціскае развіццё чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

што́пар

(ням. Stopper)

1) прылада ў выглядзе прутка з завостраным вінтападобным канцом для выцягвання коркаў з бутэлек;

2) імклівы рух самалёта ўніз па вінтавой лініі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АПТЫМЕ́ТР (ад грэч. optos бачны + ...метр),

оптыка-механічная прылада для найб. дакладных вымярэнняў лінейных памераў дэталяў. З дапамогай аптыметра вызначаюць памер у межах шкалы (абс. метады вымярэння) ці параўноўваюць лінейны памер з канцавой мерай даўжыні або з эталонам (адносны метад). Пераўтваральны элемент аптыметра — рычажна-аптычнае прыстасаванне: рычажная перадача — рухомае люстэрка і пераўтваральнік — аўтакаліматар. Бываюць верт. і гарызантальныя; з акулярам або з праекцыйным экранам. Цана дзялення да 0,2 мкм, межы вымярэнняў да 500 мм. Аптыметр забяспечваецца зменнымі прыстасаваннямі для вымярэнняў сярэдняга дыяметра разьбы, даўжыняў канцавых мер, спец. галоўкай для вымярэнняў адтулін дыяметрам ад 1 да 13,5 мм, праекц. насадкай для акулярных трубак і інш.

Схема аптыметра з праекцыйным адлікам: 1 — лямпа; 2 — пласціна са шкалой і індэксам; 3 — экран; 4 — праектавальныя люстэркі; 5 — рухомае люстэрка; 6 — нерухомае люстэрка; 7 — вымяральны стрыжань.

т. 1, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)