адно з асноўных канстытуцыйных асабістых правоў чалавека. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт. 29) ніхто не мае права без законнай падставы ўвайсці ў жыллё і інш. законнае ўладанне грамадзяніна супраць яго волі. Гал. гарантыя Н.ж. заключаецца ў тым, што вобыскі праводзяцца толькі на падставе матываванай пастановы следчага, якая санкцыянавана пракурорам або яго намеснікам (за выключэннем выпадкаў, калі адкладваць нельга — з захаваннем усіх прадпісанняў законаў). У інш. выпадках самавольнае ўварванне ў жыллё дапускаецца толькі для прадухілення сур’ёзнай і сапраўднай пагрозы грамадскай бяспецы, а таксама жыццю і здароўю людзей. Гарантыі Н.ж. могуць быць абмежаваны ў перыяд дзеяння надзвычайнага і ваен. становішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ДЗУ (Ясудзіра) (12.12.1903—12.12.1963),
японскі рэжысёр. Здымаў пераважна сумныя і лірычныя з мяккім гумарам фільмы, якія ўводзілі гледача ў паўсядзённае жыццё, паказвалі ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей. Сярод «нямых» фільмаў — «Універсітэт-то я скончыў...» (1929), «Такійскі хор» (1931), «Нарадзіцца-то я нарадзіўся...» (1932), «Аповесць пра плывучую ваду» (1934), «Такійская гасцініца» (1935); гукавых — «Адзіны сын» (1936), «Позняя вясна» (1949), «Час збору ўраджаю» (1951), «Смак простай ежы» (1952), «Такійская аповесць» (1953), «Кветкі Хіган» (1958), «Смак сайры» (1962). Рэжысёрскі стыль О. стаў адной з асноў традыц. школы яп. кіно: спакойная кампазіцыя, запаволенасць дзеяння, адсутнасць вострых драм. калізій, доўгія агульныя планы. З 1955 ген. сакратар Асацыяцыі кінарэжысёраў Японіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРУ́ЗАЧНА-РАЗГРУ́ЗАЧНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны цыклічнага або неперарыўнага дзеяння, прызначаныя для выканання аперацый на пагрузачна-разгрузачных, перагрузачных, складскіх, укладачных работах з насыпнымі, кавалкавымі і штучнымі грузамі. Бываюць стацыянарныя, перасоўныя, самаходныя, на колавым і гусенічным хаду. Падзяляюцца на 2 асн. групы: пагрузчыкі (у т. л.аўтапагрузчыкі) і разгрузчыкі (пераважна для сыпкіх матэрыялаў).
Для пагрузкі і разгрузкі сыпкіх і дробнакавалкавых матэрыялаў выкарыстоўваюць універсальныя адна- і многакаўшовыя пагрузчыкі, разгрузачна-штабелявальныя машыны; для разгрузкі пылаватых матэрыялаў (цэмент, мука) — пнеўмаразгрузчыкі, сыпкіх і дробнакавалкавых матэрыялаў з чыг. рухомага саставу — скрабалкавыя і элеватарныя разгрузчыкі, цэменту з крытых вагонаў — вакуумныя разгрузчыкі. Як П.-р.м. выкарыстоўваюцца канвееры, скрэперы, экскаватары, розных тыпаў краны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАД’ЁМНІК,
грузападымальная машына цыклічнага або бесперапыннага дзеяння для падымання грузаў і людзей у спец. грузанясучых прыстасаваннях, якія рухаюцца па вертыкальных (часам нахіленых) накіравальных ці па рэйкавым пуці. Бываюць канатныя, ланцуговыя, рэечныя. вінтавыя, плунжэрныя.
У найб. пашыраных канатных П. грузанясучыя прыстасаванні падвешваюцца на стальных канатах, якія агінаюць канатавядучыя шківы або навіваюцца на барабаны падымальных лябёдак. Маюць эл., часам гідраўл. прывод. Да П. адносяцца ліфты, скіпавыя пад’ёмнікі, суднападымальнікі, фунікулёры, эскалатары, буд. П. (мачтавыя, канатныя, шахтавыя і інш.), П. на аўтамабілях-вышках і г.д.
Пад’ёмнікі: 1 — трактарны для работ на вышыні (з-д «Белспецкамунмаш»); 2 — «Рамонтнік» для разгрузкі транспартных сродкаў і падачы грузаў у аконныя праёмы (ВА «Белкамунмаш»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВЕ́РЗЕЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 26.10.1962, г. Лунінец Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1985), працуе ў ім. Навук. працы па механізмах адаптацыі млекакормячых да дзеяння экстрэмальных фактараў навакольнага асяроддзя, метадах умацавання здароўя і павышэння працаздольнасці людзей (у т. л. спартсменаў), біял. актыўнасці экстрактаў раслін і грыбоў.
Тв.:
Фунгоадаптогены: сравнительная характеристика адаптогенной активности экстрактов высших растений из семейства аралиевых и высших грибов семейства трутовых (у сааўт.) // Докл.АН Беларуси. 1992. Т. 36, № 6;
Показатели соматического здоровья студентов и их коррекция адаптогенами (разам з А.В.Пераверзевай) // Вестн. Смолен. мед. академии: Медико-биол. журн. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЯНЁВАЯ ХВАРО́БА,
паталагічны стан арганізма, які ўзнікае ад агульнага дзеянняіанізавальнага выпрамянення.
Пры П.х. адбываецца іанізацыя атамаў і малекул цела радыеактыўным выпрамяненнем з глыбокімі незваротнымі зменамі ў клетках і органах, парушаюцца функцыі генет. апарата, нерв., крывятворнай, страўнікава-кішачнай сістэм і інш. Адрозніваюць вострую і хранічную форму П.х. Вострая форма падзяляецца на лёгкую, сярэднюю, цяжкую і вельмі цяжкую. Ступень цяжкасці абумоўлена дозай выпрамянення, плошчай апрамянення і рэактыўнасцю арганізма. У залежнасці ад доз агульнага апрамянення выдзяляюцца 4 формы П.Х.: косцемазгавая, кішэчная, цэрэбральная, таксемічная. У цячэнні косцемазгавой формы вылучаюць першасную рэакцыю, латэнтны перыяд, разгар хваробы і ўзнаўленчы перыяд. Лячэнне комплекснае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІЗАПАЛЕ́НЧЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя прэпараты для памяншэння або ліквідацыі запаленчых рэакцый. Падзяляюць на стэроідныя і нестэроідныя. Да стэроідных адносяць глюкакортыкастэроіды — гарманальныя прэпараты кары наднырачнікаў і іх сінт. заменнікі (гідракартызон, прэднізалон і інш.), яны валодаюць моцным імунадэпрэсіўным дзеяннем. Стэроідныя П.с. выкарыстоўваюць для лячэння міякардытаў, вострых і хранічных нефрытаў, гепатытаў і інш. запаленчых хвароб. Мясцова стэроідныя П.с. ўжываюць у дэрматалогіі, афтальмалогіі, отарыналарынгалогіі. Да нестэроідных П.с. адносяць вытворныя карбонавых к-т, піразалону і аксікаму. З групы карбонавых к-т найб: пашыраны саліцылаты (ацэтылсаліцылавая к-та), вытворныя фенілпрапіёнавай, індалвоцатнай і інш. кіслот. Нестэроідныя П.с., акрамя асн.дзеяння, часта выкарыстоўваюць як гарачкапаніжальныя сродкі, пры галаўным болі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ТАў тэрмадынаміцы,
фізічная велічыня, якая характарызуе пераўтварэнне энергіі з аднаго віду ў другі, што адбываецца ў тэрмадынамічнай сістэме.
Вызначаецца праз абагульненыя каардынаты (напр., аб’ём, напружанасць эл. ці магн. поля) — знешнія параметры тэрмадынамічнай сістэмы і абагульненыя сілы (напр., ціск) — велічыні, залежныя ад каардынат і ўнутр. параметраў сістэмы (т-ры ці энтрапіі). Пры раўнаважным адыябатным працэсе Р. роўная змене ўнутранай энергіі, пры ізатэрмічным працэсе — змене свабоднай энергіі. Пры пераходзе сістэмы з аднаго стану ў другі Р. залежыць ад працэсу (шляху), якім ажыццяўляецца пераход, таму пры кругавым працэсе Р. можа не быць роўнай нулю, на чым грунтуецца прынцып дзеянняцеплавых рухавікоў. Гл. таксама Колькасць цеплаты, Першы закон тэрмадынамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПАРАДЖЭ́ННЕў праве,
1) адно з правамоцтваў уласніка рэчаў, якое дазваляе ўключаць яго ў эканам. абарачэнне праз ажыццяўленне такіх распараджальных здзелак, як купля-продаж, пастаўка, дарэнне і інш. У выніку актаў Р. маёмасцю ажыццяўляецца яе адчужэнне, перадача ў часовае валоданне ці карыстанне інш. асобе, у залог, здача на захоўванне і г.д. Р. вызначае юрыд. лёс рэчаў, г.зн. або спыняецца, або прыпыняецца на яе права ўласнасці.
2) Адзін з відаў падзаконных актаў: уладны акт органа кіравання ў рамках яго кампетэнцыі, што мае абавязковую сілу для фіз. і юрыд. асоб, якім Р. адрасавана. Можа быць агульнага, працяглага або разавага дзеяння для канкрэтнага выпадку.