МАРДВІ́ЛКА (Аляксандр Канстанцінавіч) (3.2.1867, Мінская вобл. — 12.7. 1938),
расійскі і бел. вучоны ў галіне заалогіі. Д-рбіял.н. (1934). Скончыў Варшаўскі ун-т (1893). Даследаваў паразітаў зубра і інш. млекакормячых у Белавежскай пушчы. Працаваў у Заалагічным ін-це АНСССР (Ленінград). Навук. працы па марфалогіі, анатоміі, сістэматыцы і фауністыцы тлей. Даў гістарычны агляд фауны тлей на тэр.СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРША́К (Хаім Лейбавіч) (6.9.1886, Мінск — 21.1.1961),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1940), праф. (1931). Засл. дз. нав. Беларусі (1940). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911, 1914). У 1928—41 і 1944—58 дырэктар НДІ туберкулёзу. Навук. працы па праблемных пытаннях туберкулёзу.
Тв.:
Борьба с туберкулезом в БССР // Мед. журн. БССР. 1938. № 6;
Применение томофлюорографического метода в комплексе рентгенодиагностики туберкулеза легких // Здравоохранение Белоруссии. 1957. № 6.
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1947), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1964). Скончыў Казанскі ун-т (1924). З 1949 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы. па хірург. лячэнні хвароб органаў грудной поласці, стрававальна-кішачнага тракту, навакаінавай блакадзе.
Тв.:
Диагностика и лечение кишечной непроходимости. Мн., 1953.
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н., праф. (1965). Засл. дз. нав. Беларусі 1978. Скончыў Адэскі мед.ін-т (1931). У 1964—83 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па лячэбным пнеўматораксе, патагенезе і клініцы першаснага туберкулёзу, флюараграфіі і туберкулінадыягностыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́КАЛА ((Mikkola) Іосіф Юліус) (6.7.1866, Волаярві, Фінляндыя — 28.9.1946),
фінскі мовазнавец-славіст. Замежны чл.-кар.АНСССР (1925). Праф.слав. філалогіі ун-та ў г. Хельсінкі (1900—34). Вучань П.Фартунатава. Навук. працы ў галінепараўн. граматыкі, акцэнтуацыі слав. моў, сувязей слав. моў з прыбалтыйска-фін., герм. і інш. мовамі. Асн. праца — «Праславянская граматыка» (т. 1—3, 1913—50). Даследаваў стараж. гісторыю Паўн. і Усх. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ШЫН (Васіль Паўлавіч) (н. 18.1.1917, г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл.),
расійскі вучоны ў галінетэарэт. і прыкладной механікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (МАІ, 1941). З 1941 у н.-д. арганізацыях. З 1974 у МАІ (у 1974—90 заг. кафедры). Навук. працы па балістыцы, дынаміцы і ўстойлівасці лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ГІЛЕЎ (Міхаіл Веньямінавіч) (1.6.1898, г. Звянігародка Чаркаскай вобл., Украіна — 14.3.1967),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1939), праф. (1946). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1924). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па аварыяльным інкрэце і яго ўзаемаадносінах з ганадатропнымі гармонамі цяжарных.
Тв.:
Эстрогенный инкрет яичника и гонадотропные гормоны беременных. Л., 1939;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ДЗЬВЕДЗЬ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 28.8.1941, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1980), праф. (1989). Брат Г.К.Недзьведзя. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1965), з 1968 працуе ў ім. Навук. працы па паталаг. анатоміі прыроджаных парушэнняў ц. н. с., павольных і вірусных нейраінфекцый чалавека.
Тв.:
Врожденные пороки центральной нервной системы. Мн. 1990;
Патологическая анатомия и физиология. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць прававых норм, якія рэгулююць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з выкарыстаннем паветр. прасторы і дзейнасцю авіяцыі на тэр. краіны. Уключае нормы нац. (унутрыдзяржаўнага) і міжнар. права. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне П.п. заснавана на Канстытуцыі, Паветраным кодэксе Рэспублікі Беларусь ад 11.1.1999, інш. законах, дэкрэтах і ўказах Прэзідэнта, правілах выкарыстання паветр. прасторы, авіяц. правілах і інш. нарматыўна-прававых актах і міжнар. дагаворах.